Міхаіл Ільіч Калдубаў

Міхаіл Ільіч Калдубаў (1898, вёска Айраны, Расійская імперыя, цяпер Вільнюскі раён, Літва — 1967, Арэнбург, СССР) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

Міхаіл Ільіч Калдубаў
Дата нараджэння8 лістапада 1898(1898-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці10 студзеня 1967(1967-01-10) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя,
 РСФСР,
 СССР
Род войскаўпяхота
Гады службы19161956
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў128-я гвардзейская стралковая дывізія
Бітвы/войныПершая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Суворава II ступеніОрдэн Кутузава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія

Міхаіл Ільіч Калдубаў нарадзіўся 8 лістапада 1898 года ў вёсцы Айраны, цяпер Вільнюскага раёна Літвы ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў Віленскае вышэйшае гарадское вучылішча. Працаваў электраманцёрам у Пензе. З 1916 года служыў у царскай арміі унтэр-афіцэрам.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне камандзірам ўзвода, памочнікам начальніка і начальнікам сувязі палка і дывізіі.

У 1922 і 1925 гадах праходзіў падрыхтоўку на курсах удасканалення каманднага складу. У 1922—1931 гадах праходзіў службу ў Беларускай, Паўночна-Каўказскай ваенных акругах на пасадах памочніка начальніка штаба палка, камандзіра-камісара батальёна, начальніка сувязі стралковай дывізіі. У 1935 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу. З ліпеня па снежань 1939 года знаходзіўся пад следствам у органах НКУС. Быў апраўданы і адноўлены ў РККА, прызначаны старшым выкладчыкам сувязі Грозненскага пяхотнага вучылішча.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім  (руск.), Закаўказскім, 4-м Украінскім  (руск.) франтах і ў складзе Асобнай Прыморскай Арміі.

Са студзеня па жнівень 1943 года — начальнік штаба 389-й стралковай дывізіі  (руск.) (37-я Армія)[1].

Са жніўня па верасень 1943 года — начальнік штаба 11-га стралковага корпуса  (руск.)[2].

З 25 верасня 1943 года па 11 мая 1945 года — камандзір 83-й Туркестанскай горна-стралковай дывізіі (ператворанай 09.10.1943 г. у 128-ю гвардзейскую стралковую дывізію)[3].

Камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі (60 я армія, 4-ы Украінскі фронт) гвардыі генерал-маёр Калдубаў вызначыўся ў Мараўска-Астраўскай наступальнай аперацыі  (руск.). Яго дывізія, вядучы актыўныя баявыя дзеянні на оламаўцкім кірунку (з 10.3.1945 па 5.5.1945), адыграла вырашальную ролю ў вызваленні буйных прамысловых цэнтраў Чэхаславакіі. Званне Героя Савецкага Саюза Міхаілу Ільічу Калдубаву прысвоена 29.6.1945 года.

Пасля вайны гвардыі генерал-маёр Калдубаў скончыў курсы камандзіраў злучэнняў пры ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1956 годзе па стану здароўя звольнены ў адстаўку. Вёў ваенна-патрыятычную працу.

Памёр у 1967 годзе. Пахаваны на арэнбургскіх могілках, на магіле ўсталяваны бюст[4].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Коллектив авторов. «Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь». — м.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 1. — 672 с. — ISBN 5-901679-08-3.

Спасылкі