Міхаіл Міхайлавіч Казлоў

беларускі футбаліст

Міхаіл Казлоў (нар. 12 лютага 1990, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Міхаіл Казлоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імяМіхаіл Міхайлавіч Казлоў
Нарадзіўся12 лютага 1990(1990-02-12)[1] (34 гады)
Грамадзянства Беларусь
Рост177 см
Вага70 кг[2]
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубБеларусь Нёман
Нумар47
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў)132 (1)
2015—2019 Беларусь Віцебск116 (5)
2020—2022 Беларусь Дынама (Мінск)67 (2)
2023— Беларусь Нёман (Гродна)27 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21)1 (0)

Клубная кар’ера

З 2008 года гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра», з 2010 года стаў трапляць у аснову. У сезоне 2012 як трывалы ігрок асновы дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

Пасля выхаду ў Вышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 часам выкарыстоўваўся ў якасці флангавага абаронцы.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[3]. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Дняпром»[4] і стаў іграком «Віцебска»[5].

У складзе віцебскага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за чарговай траўмы, з чэрвеня зноў стаў асноўным апорным паўабаронцам. У сезоне 2017 выхадзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды (толькі ў канцы сезона стаў радзей выхадзіць на поле з-за траўмы), дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком віцебскай каманды.

У снежні 2019 года перайшоў у мінскае «Дынама»[6]. У сезоне 2020 пареважна з’яўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[7]. У першай палове сезона 2022 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8].

У студзені 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды[9]. У студзені 2024 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[10].

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2008дубльДняпро 210
2009дубльДняпро 250
2010Д1Дняпро 130
2011Д1Дняпро 320
2012Д2Дняпро 270
2013Д1Дняпро 310
2014Д1Дняпро 291
2015Д1Віцебск 182
2016Д1Віцебск 180
2017Д1Віцебск 301
2018Д1Віцебск 242
2019Д1Віцебск 260
2020Д1Дынама 212
2021Д1Дынама 220
2022Д1Дынама 240
2023Д1Нёман 270

Крыніцы

  • Габовда и Козлов не подошли «Шахтеру», серб Чович по-прежнему на просмотре (руск.). by.tribuna.com.
  • Михаил Козлов покинул "Днепр" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  • "Витебск" подписал Михаила Козлова (руск.). football.by (10 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  • Михаил Козлов подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (17 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  • Минское "Динамо" продлило контракты с Козловым и Бутаревичем (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  • Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  • Официально: Михаил Козлов стал игроком "Немана" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.
  • "Неман" продлил контракт с Михаилом Козловым (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі