Найміт

Найміт альбо наёмнік («Салдаты ўдачы», «Дзікія гусі») — асоба, якая ўступае ва ўзброены канфлікт не з ідэалагічных, нацыянальных, палітычных меркаванняў (і не належыць да той ці іншай зацікаўленай ідэалагічнай групы) і не ў адпаведнасці з воінскім абавязкам, а дзеля асабістай выгады[1][2]. Найміт не служыць ва ўзброеных сілах якой-небудзь дзяржавы — як удзельніка канфлікту, так і не ўдзельніка. Служачыя арміі, флоту і авіяцыі, якія фарміруюцца на добраахвотнай аснове, наймітамі не лічацца. Пачынаючы з XX стагоддзя найміты ўсё часцей сталі ўспрымацца як асобы, якія маюць менш правоў на абарону па законах вайны, чым не найміты. Сапраўды, Жэнеўскія канвенцыі абвяшчаюць, што яны не прызнаюцца законнымі камбатантамі і ім не трэба прадастаўляць такую ж прававую абарону, як і палонным вайскоўцам рэгулярнай арміі[3].

Зноскі