Народны фронт вызвалення Тыграя

Народны фронт вызвалення Тыграя (тыгрынья: ḥizbāwī weyānē ḥārinet tigrāy; амх.: ህዝባዊ ወያነ ሓርነት ትግራይ) НФВТ — эфіопскі паўстанцкі рух 1970-1980-х, пасля 1991 — левая палітычная партыя. Актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне супраць рэжыму ЧВАС—РПЭ. Выступаў за незалежнасць рэгіёну Тыграй. Адыграў вырашальную ролю ў звяржэнні Менгісту Хайле Марыяма. У 1991 прыйшоў да ўлады ў складзе РДФЭН на чале з Мелесам Зенаўі. У розных формах захоўваў становішча кіруючай структуры да 2018. З 2019 перайшоў у апазіцыю на агульнанацыянальным узроўні, але заставаўся кіруючай партыяй у Тыграі. У 2020 годзе НФВТ уступіў у ваенны канфлікт з дзеючым урадам. 1 мая 2021 года ўрад абвясціў НФВТ тэрарыстычнай групоўкай[1].

Народны фронт вызвалення Тыграя
тыгрынья: ḥizbāwī weyānē ḥārinet tigrāy
амх.: ህዝባዊ ወያነ ሓርነት ትግራይ
Выява лагатыпа
ЛідарДэбрэцыан Гебрэмікаэль і Мелес Зенаўі
Дата заснавання18 лютага 1975
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогіяэтнічны нацыяналізм[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама

Зноскі