Тыгрынья

Тыгрынья (ትግርኛ) — семіцкая мова, якая ўзнікла са старажытнаэфіопскай мовы гэз.

Тыгрынья
Саманазваትግርኛ, Tigrinya
КраіныЭфіопія, Эрытрэя
Агульная колькасць носьбітаў9 млн
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Афрыкі

Афразійскія мовы

Семіцкія мовы
Эфіасеміцкія мовы
Тыгрынья
Пісьменнасцьгеэз
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97тир 683
ISO 639-1ti
ISO 639-2tir
ISO 639-3tir
WALStig
Ethnologuetir
Linguasphere12-ACA-c
ABS ASCL9235
IETFti
Glottologtigr1271
Вікіпедыя на гэтай мове
Афразійскія мовы

Паміж 1952 і 1958 гадамі нароўні з арабскай была афіцыйнай мовай у Эрытрэі. Сёння з’яўляецца асноўнай рабочай мовай у Эрытрэі і афіцыйнай мовай у эфіопскай правінцыі Тыграй. Усяго колькасць носьбітаў мовы тыгрынья ацэньваецца ў дзевяць мільёнаў чалавек, з якіх сем мільёнаў жывуць у Тыграі і два мільёны ў Эрытрэі.

Пісьменнасць

Канчатковае набыццё пісьма адбылося толькі ў канцы 1930-х на аснове старажытнага пісьма гэз (эфіопскае пісьмо). Першыя рукапісы на тыгрыньі вядомыя, аднак, толькі з пачатку XIX стагоддзя. Першая літаратура на гэтай мове ўзнікла з перакладаў Бібліі на тыгрынью, зробленых у 1860-х гадах.

Этнічная група тыгрынья

Тыгрынья з’яўляецца таксама назвай этнічнай групы ў Эрытрэі, якая размаўляе на тыгрыньі і адносіцца да адной з дзевяці афіцыйна прызнаных этнічных груп у краіне. Носьбіты мовы, якія жывуць у Эфіопіі, завуцца тыграй. Сама назва мовы паходзіць ад правінцыі Тыграй. Раней яе называлі словам хабеша, з якім этымалагічна звязана старая назва Эфіопіі — Абісінія.

Тыгрынью не трэба блытаць з семіцкай мовай тыгрэ, якая таксама распаўсюджана ў Эрытрэі, а таксама ў Судане.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
መበገሲ ገጽ мовай тыгрынья