Непрамыя выбары
Непрамыя выбары — працэс, у якім выбаршчыкі падчас выбараў галасуюць не за кандыдатаў на пасаду, а за людзей, якія пазней будуць рабіць выбар. Адна з найстарэйшых выбарчых форм, якая па сённяшні дзень выкарыстоўваецца для шматлікіх верхніх палат і прэзідэнцкіх пасад. Самым вядомым прыкладам непрамых выбараў з’яўляюцца прэзідэнцкія выбары ў ЗША, дзе народ абірае калегію выбаршчыкаў, якая абірае прэзідэнта краіны. Прэзідэнт Германіі аналагічна абіраецца Федэральнай канвенцыяй, якая склікаецца для гэтай мэты. У Індыі і шэрагу іншых краін прэзідэнтаў ці цырыманіяльных кіраўнікоў іншых ступеняў абіраюць парламенты.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)