Новы Час (газета)

Беларускі інфармацыйны вэб-сайт

«Новы Час» — агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны[2]. Выдаецца з сакавіка 2002 года. Наклад газеты ў 2021 годзе вагаўся ад 3600 да 7500 асобнікаў.

«Новы Час»
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
Novy čas[1]
Тыпсайт і прэса[d]
ФарматA3
Краіна
Галоўны рэдактарКолб Аксана Мікалаеўна
Заснавана2002
Мовабеларуская
Галоўны офіс Беларусь: Мінск
Тыраж5200 (жнівень 2021)
ISSN2218-2144
Вэб-сайтnovychas.online
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Першы нумар выдання выйшаў у сакавіку 2002 года. Да мая 2006 года выйшла 45 нумароў газеты. 17 лютага 2007 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь перарэгістравала газету на платформе закрытай газеты «Згода» без права распаўсюду праз шапікі «Белсаюздруку» і падпіску «Белпошты»[3]. 7 сакавіка 2014 года газета змяніла лагатып, а таксама дадала ў афармленне чырвоны колер[4]. Юбілейны 500-ы нумар выйшаў 16 верасня 2016 года.

22 сакавіка 2017 года РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюджванне газеты «Новы Час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 года газета з’явілася ў шапіках «Белсаюздруку» ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама з’явілася магчымасць афармлення падпіскі на газету праз каталог РУП «Белпошта»[5].

У 2018 годзе газета апублікавала серыю артыкулаў Дзяніса Івашына «Хто і як павінен будаваць» аб магчымых уладальніках рэстаранна-забаўляльнага комплексу «руск.: Поедем поедим» каля мемарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі[6], запатрабаваўшы кампенсацыю 40000 BYN ад «Новага Часу» і 1000 BYN ад Івашына. У верасні суд Савецкага раёна Мінска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненні пазову і абавязаў пазоўніка кампенсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[7].

Дзейнасць падчас пратэстаў у Беларусі. Рэпрэсіі з боку ўлад

1 лістапада 2020 года падчас асвятлення «Маршу супраць тэрору» былі затрыманы тры фотакарэспандэнты газеты, сярод іх Яна Трусіла і Аляксандр Зяньковіч. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яне 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[8].

29 лістапада 2020 года падчас асвятлення «Маршу суседзяў» была затрымана пазаштатная фотакарэспандэнтка газеты Яна Трусіла. 30 лістапада суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Шут) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[9].

14 студзеня 2021 года стала вядома, што «Белсаюздрук» разрывае дамову з рэдакцыяй газеты аб рэалізацыі «Новага Часу» ў сваіх кіёсках з лютага 2021 года, пасля чаго газета зрабілася даступнай толькі праз падпісны індэкс «Белпошты»[10].

Па крымінальнай справе за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі 12 сакавіка 2021 года быў арыштаваны Дзяніс Івашын, журналіст выдання, які быў аўтарам цыкла артыкулаў «Каго ці што абараняе „Беркут“ у Беларусі» і за дзень да затрымання даваў інтэрв’ю каналу «Настоящее время», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расследвання[11]. 24 сакавіка 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[12].

28 мая 2021 года намеснік генеральнага пракурора Беларусі Максім Варонін вынес галоўнаму рэдактару «Новага Часу» афіцыйнае папярэджанне, выказаўшы прэтэнзіі да трох артыкулаў, апублікаваных у лютым і красавіку 2021 года, прычым некаторыя цытаты з тых артыкулаў у папярэджанні, падпісаным Вароніным, былі перакладзены з беларускай мовы на рускую некарэктна[13]. 7 чэрвеня 2021 года «Белпошта» адрэагавала на папярэджанне і праінфарміравала рэдакцыю, што газету на другое паўгоддзе ў падпісны каталог не возьме[14].

5 жніўня 2021 года Дзмітрый Дзмітрыеў, фатакор газеты, быў затрыманы ў сябе дома і арыштаваны на 15 содняў за «непадпарадкаванне» міліцыянтам[15][16].

10 жніўня 2021 года стала вядома пра спыненне выпуску друкаванай газеты пасля 12 жніўня: прыватная друкарня «Рол Прынт» у сваім лісце ад 27 ліпеня спаслалася на складанасці ў вытворчым цыкле, у выніку чаго стала немагчымым надалей выконваць дагавор на друк[15]. Рэдакцыя спрабавала знайсці ёй замену, аднак беспаспяхова[15]. Тым не менш было паабяцана, што сайт і сацыяльныя сеткі будуць абнаўляцца[15].

19—20 кастрычніка 2021 года ў сядзібе выдання і па месцы жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, супрацоўнікі былі дапытаны[16][17]. Да таго ж канфіскавалі камп’ютары і іншую офісную тэхніку[17]. Міжнародная федэрацыя журналістаў  (укр.), Еўрапейская федэрацыя журналістаў  (укр.), Беларуская асацыяцыя журналістаў раскрытыкавалі атаку на «Новы Час»[16].

28 кастрычніка 2021 года перастаў адкрывацца сайт novychas.by у Беларусі і за яе межамі[18]. У адказ на блакіроўку рэдакцыя запусціла люстэрка novychas.online[19].

22 снежня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў сайт і сацыяльныя сеткі газеты «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[20]. Раней у тым жа годзе ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі некалькі інтэрнэт-старонак „Новага часу“[21].

Змест

Газета-штотыднёвік «Новы Час» з’яўляецца адным з нешматлікіх перыядычных выданняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газета прапагандуе палітыку кіраўніцтва беларускай дзяржавы ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы[22]. Выданне лічыцца газетай для інтэлектуалаў[23]. У выглядзе ўкладак ажыццяўляюцца спецпраекты «Новага Часу»: «Літаратурная Беларусь», «Cпартыўная Беларусь».

Узнагароды

У 2009 годзе газета атрымала Прэмію імя Герда Буцэрыўса  (руск.) «Вольная прэса Усходняй Еўропы  (руск.)» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 еўра. Намінавалі газету на прэмію: міністр замежных спраў Германіі Гернот Эрлер  (польск.), Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН[24]. Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвегіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце[25][26].

Галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 год, які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ)[27][28].

Конкурс імя Аляксея Караля

Дзіяну Пінчук, пераможцу 2019 года ў намінацыі конкурсу імя Аляксея Караля, узнагароджвае гал. рэд. газеты «Новы Час» Аксана Колб (справа).

Штогод (пачынаючы з 2017 года) рэдакцыя «Новага Часу» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў праводзіць конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля ў гонар галоўнага рэдактара газеты «Новы Час» (2010—2015). У ім бяруць удзел маладыя журналісты ва ўзросце да 30 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя артыкулы на беларускай мове, раней не апублікаваныя.

Конкурсныя працы ацэньваюцца ў чатырох намінацыях:

  • найлепшы грамадска-палітычны матэрыял;
  • найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;
  • найлепшы культурна-гістарычны матэрыял;
  • найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял.

Трох лаўрэатаў конкурсу вызначае рэдакцыя «Новага Часу». Трох пераможцаў вызначаюць чытачы шляхам галасавання на сайце выдання. У намінацыі «лепшы літаратурна-крытычны матэрыял» пераможцу вызначае сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»[29][30].

Галоўныя рэдактары

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)