Беркут (спецпадраздзяленне)

«Беркут» (укр.: Беркут) — былое падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння МУС Украіны, створанае ў 1992 годзе на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). 25 лютага 2014 года выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі „Беркут“»[1].

Падраздзяленне міліцыі
спецыяльнага прызначэння «Беркут»
укр.: Спеціальний підрозділ міліції громадської безпеки «Беркут»
Гады існавання16 студзеня 199225 лютага 2014
КраінаСцяг Украіны Украіна / Сцяг Расіі Расія
Уваходзіць уМіністэрства ўнутраных спраў Украіны
Тыппадраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння
Функцыяахова грамадскага парадку, вызваленне закладнікаў, барацьба з тэрарызмам
Колькасць4000 супрацоўнікаў
Дыслакацыя
Дэвіз«Безпека народу — найвищий Закон»
(«Бяспека народа — найвышэйшы Закон»);
Удзел у
Знакі адрозненнякрапавыя берэты

24 сакавіка 2014 года міністр унутраных спраў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што крымскі «Беркут» захавае сваю назву ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі[2].

На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце»[3].

Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПу[4]. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіўшы яшчэ больш такіх асоб[5].

Аперацыі

  • 18 ліпеня 1995 «Беркут» удзельнічаў у зрыве пахавання кіеўскага патрыярха Уладзіміра ў Сафійскім саборы. На загад прэзідэнта Кучмы спецаддзелы зладзілі збіццё прадстаўнікоў УПЦ КП на Сафійскій плошчы[6].
  • лістапад — снежань 2013 — «Беркут» удзельнічаў у гвалтоўным разгоне Еўрамайдана ў Кіеве[7][8].

Зноскі

Спасылкі