Ну, пачакай!

Ну, пачакай! (руск.: Ну, погоди!) — савецкі, а пасля расійскі мультыплікацыйны серыял пра Воўка і Зайца, які здымаўся на кінастудыі «Саюзмультфільм» (19691993). Коратка адноўлены (19 і 20 серыі) на студыі «Крыстмас Філмз» 2005—2006.

Ну, пачакай!
Тыпanimated short film series[d]
Жанрмультфільм, прыгодніцкі фільм, кінакамедыя, сямейны фільм і трылер[d]
Рэжысёр
СтваральнікФелікс Саламонавіч Кандэль[d]
Сцэнарыст
Кампазітар
СтудыяСаюзмультфільм[d]
Краіна
ТэлеканалЦэнтральнае тэлебачанне Дзяржтэлерадыё СССР[d]
…3 2 1 ←Ну, пачакай![d]
…5 6 7 →I'll Get You! Holidays[d]
IMDbID 0234355

Тэматыка

Ну, пачакай! на паштовай марцы СССР

Асноўныя персанажы мультфільма — Воўк (агучаны Анатолем Папанавым) і Заяц (агучаны Клараю Румянцавай  (руск.)). Акрамя гэтых персанажаў сустракаюцца таксама эпізадычныя — бегемот (у розных серыях і розных вобразах), свіння (1, 5, 8 серыі), кот-штукар (2, 9, 11 серыі), мядзведзі-міліцыянеры (1, 5 серыі) і іншыя.

Выпускі

Дзеянне серыяла адбываецца, як правіла, у грамадскіх месцах і адлюстроўвае характэрныя прыкметы савецкай сацыяльнай прасторы. Дзеянне кожнай з серый адбываецца ў вядомых дэкарацыях нейкай савецкай інстытуцыі: парк культуры і адпачынку, пляж, крама, метро, музей, гарадскі стадыён, цырк, калгас і так далей[1][2]. Часцей за ўсё гэта месцы грамадскага адпачынку: адпачынак на пляжы мы бачым у першым і шаснаццатым выпуску, спартыўныя гульні — у чацвёртым, шостым i трынаццатым, адпачынак у парку — у другім, круіз на цеплаходзе — у сёмым, у трэцім, шостым і восьмым выпусках мы бачым такія віды загараднага адпачынку, як паездка ў вёску ці на турбазу, у дзявятым — прагляд тэлевізара, у другім, адзінаццатым, чатырнаццатым і пятнаццатым, адпаведна канцэрт, цыркавое выступленне, музейную экскурсію і навукова-тэхнічную выстаўку і зноў канцэрт[3]. Усе разам гэтыя эпізоды даюць шырокую панараму жыцця простага чалавека часоў Брэжнева[2].

Кожны выпуск пачынаецца з кадра з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза «Ну, пачакай!». Пасля гэтага на экране з’яўляецца назва серыяла і нумар выпуску і ідуць цітры, выкананыя без мультыплікацыі (утрымліваюць толькі тэкст). У час цітраў гучыць кампазіцыя «Водныя лыжы» (венг.: Vízisí) венгерскага кампазітара Тамаша Дзеака  (венг.) у выкананні венгерскага вакальнага ансамбля «Гармонія» (венг.: Harmónia) і танцавальнага аркестра венгерскага радыё (венг.: Magyar Rádió Tánczenekara)[4]. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай «Ну, пачакай!».

Музыка

Музычнае афармленне мультфільма прадстаўлена значнымі савецкімі і замежнымі песнямі і інструментальнымі мелодыямі, сярод якіх сустракаюцца як выпушчаныя раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільма[5].

Спіс выпускаў

Прэм’ера першага выпуску мультфільма адбылася 1 ліпеня 1969 года. Станам на 2008 год знята 20 выпускаў:

нумарназвагод выпуску
1Піце маркоўны сок (На пляжы)1969
2Вось так фокус... (У вячэрнім парку)1970
3Праверкі на дарозе1971
4Увага, на старт! (На стадыёне)1971
5О, саля міо! .. (У кавуновай краме і ў метро)1972
6Пудзіла агароднае (У вёсцы)1973
7Свістаць усіх наверх (На караблі)1973
8Зімовая фантазія (Навагодні маскарад)1974
9Тэлевізійная гісторыя (У тэлецэнтры)1976
10Аднойчы на будоўлі1976
11Пад купалам цырка1977
12Сустрэча ў музеі (У музеі)1978
13Спартыўныя спаборніцтвы (на Алімпіядзе)1980
14У доме юных тэхнікаў1984
15У доме культуры1985
16У свеце казак1986
17Фільму «Ну, пачакай» 25 гадоў! (На востраве)1993
18У супермаркеце (1-я рэдакцыя)1993
19На курорце2005
20На дачы2006

Абмежаванні паказу

У канцы жніўня 2012 года, у сувязі з прыняццем закона «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю», у Расіі пачалося абмеркаванне, што мультсерыял можа быць аднесены да катэгорыі «для дарослых» і адпаведна з 1 верасня 2012 расійскія тэлеканалы змогуць паказваць яго толькі пасля 23 гадзін[6]. Прычынай таму сталі сцэны з мультфільма, якія тлумачацца як гвалтоўныя.

Звязаныя мультыплікацыйныя тавары

  • Вобразы герояў серыяла змясцілі ў электронную кішэнную гульню «Ну, пачакай!»
  • З 2002 па 2010 год фірма «1С-СофтКлаб» выпусціла серыю камп'ютарных гульняў «Ну, пачакай!»:
    1. Ну, пачакай! Выпуск 1 — Пагоня (2002)
    2. Ну, пачакай! Выпуск 2 — Круглы рахунак (2002)
    3. Ну, пачакай! Выпуск 3 — Песня для зайца (2003)
    4. Ну, пачакай! Выпуск 4 — Даганялкі (2005)
    5. Ну, пачакай! Выпуск 5 — Па слядах зайца (2010)

Зноскі

Спасылкі

  • Дмитрий Заболотских Сказка о совершенном времени. Версия сериала «Ну, погоди!» как зеркала эпохи развитого социализма(руск.) // Искусство кино. — 1998. — Октябрь — № 10.
  • Вячеслав Котёночкин. Ну, Котёночкин, погоди!. — М.: Алгоритм, 1999. — 272 с. — (О времени и о себе). — ISBN 5-88878-026-X.
  • Ольга Романова (2006-09-22). "«Ну, погоди!», или беготня на фоне «застоя»". polit.ru.