Оле Крыстэнсен Ромер

Оле (Олаф) Крыстэнсен Ромер[4] (ням.: Ole Christensen Rømer; 25 верасня 1644, Орхус — 19 верасня 1710, Капенгаген) — дацкі астраном, першым змерыў хуткасць святла (1676).

Олі Крыстэнсен Ромер
Ole Christensen Rømer
Дата нараджэння25 верасня 1644(1644-09-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці19 верасня 1710(1710-09-19)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
ЖонкаAnne Marie Bartholin[d]
Род дзейнасціастраном, фізік, матэматык, выкладчык універсітэта, суддзя, вынаходнік, паліцэйскі
Навуковая сфераастраномія
Месца працы
Альма-матар
Член у
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1681 г. Ромер вярнуўся на радзіму. Зрабіўшыся прафесарам матэматыкі ў Капенгагенскім універсітэце, Ромер заняўся ўладкаваннем мясцовай астранамічнай абсерваторыі, якая, дзякуючы яго працам, хутка заняла вельмі бачнае месца ў навуцы. Ромер вынайшаў некалькі астранамічных інструментаў: паўднёвую трубу, мерыдыяннае кола, экватарыял з гадзінным колам і дугой скланенняў і некаторыя іншыя. З дапамогай іх ён зрабіў цэлы шэраг выдатных даследаванняў: вызначыў скланенні і прамыя узыходжанні больш за 1000 зорак; рабіў на працягу 17 або 18 гадоў назіранні, якія, на яго думку, павінны былі прывесці да вызначэння гадавых паралаксаў нерухомых зорак і інш.

У 1728 г. пажар знішчыў абсерваторыю. Вучню і пераемніку Ромера па кіраванні абсерваторыяй, Гарэбаву, удалося выратаваць толькі нязначную частку рукапісаў Ромера, што затым ў 1735 годзе было ім надрукавана ў яго творы «Basis Astronomiae, seu Astronomiae pars mechanica».

У 1705 году Ромер быў прызначаны на пасады паліцмейстара і бургамістра ў Капенгагене, якія займаў затым да самай сваёй смерці з вялікай карысцю для горада.

Ромер належыць таксама заслуга ўвядзення ў Даніі ў 1710 годзе грыгарыянскага календара. Пасля вяртання Ромера на радзіму ў друку з'явіліся толькі два належаць яму твора — абодва ў «Miscellanea Berolinensia»: «Descriptio luminis borealis» (I, 1710) і «De instrumento astronomicis observationibus inserviente a se invento» (III, 1727).

Зноскі

  • http://www.bbc.co.uk/programmes/p011n07h
  • Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С. 405.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)