Ота Скарцэні

О́та Скарцэ́ні (ням.: Otto Skorzeny, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Венгрыя — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Іспанія) — найвядомейшы нямецкі дыверсант; оберштурмбанфюрар СС, які праславіўся ў гады Другое сусветнай вайны сваімі паспяховымі спецаперацыямі. Самая вядомая аперацыя Скарцэні — вызваленне са зняволення зрынутага Беніта Мусаліні.

Ота Скарцэні
ням.: Otto Skorzeny
Дата нараджэння12 чэрвеня 1908(1908-06-12)
Месца нараджэнняВена, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці6 ліпеня 1975(1975-07-06) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
ПрыналежнасцьСцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Род войскаўВойскі СС
Гады службы19391945
ЗваннеОберштурмбанфюрар СС
Бітвы/войны

Другая сусветная вайна

  • Усходні фронт
  • Аперацыя «Дуб»
  • Аперацыя «Доўгі скачок»
  • Аперацыя «Ход канём»
  • Аперацыя «Фаўстпатрон»
  • Ардэнская аперацыя
  • аперацыя «Грыф»
Узнагароды і званні
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 годзе ў Вене ў сям'і патомных ваенных. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік ранення, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Член «Акадэмічнага легіёна».

Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунерам, які рэкамендаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацысцкі путч у Вене. У гэтых арганізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасці.

У 1938 годзе падчас аншлюса Аўстрыі нацысцкай Германіяй арыштаваў прэзідэнта Аўстрыі Вільгельма Мікласа і канцлера Шушніга.

10 лістапада 1938 годзе Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасля якой стаў уладальнікам[2] раскошнай вілы, гаспадар якой, яўрэй, бясследна знік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належалі яўрэям, пасля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесця.

У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разведчыкаў.[3]

Кінаўвасабленні

  • 1972 — Вызваленне — Флярын П'ерсык
  • 1977 — Салдаты волі — Бруна Ая
  • 1985 — Бітва за Маскву
  • 1985 — Mussolini: The Untold Story (тэлесерыял) ЗША — Вольф Кахлер
  • 1985 — Mussolini and I (фільм) Францыя-Італія-Германія — Харальд Дытл
  • 2007 — Галоўны калібар — Улад Дэмін
  • 2010 — Замах — Анатоль Каценьяў

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)