Павел Аляксандравіч Рыбак

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Павел Рыбак)

Павел Рыбак (нар. 11 верасня 1983, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Павел Рыбак
Поўнае імяПавел Аляксандравіч Рыбак
Нарадзіўся11 верасня 1983(1983-09-11)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост188 см[2]
Вага83 кг[2]
Пазіцыяабаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск)9 (0)
2002—2006 Беларусь Лакаматыў (Мінск)57 (3)
2003   Беларусь Ліда7 (0)
2004   Беларусь Смаргонь14 (2)
2007—2008 Беларусь Гомель40 (2)
2009—2010 Беларусь Мінск51 (1)
2011—2014 Беларусь Нёман (Гродна)111 (3)
2015—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск)127 (12)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён)14 (1)
2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў)20 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001Беларусь Беларусь (да 19)1 (0)

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.

У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон[6].

У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2001Д1Тарпеда-МАЗ 90
2002Д2Лакаматыў 90
2003 (1)Д1Лакаматыў 40
2003 (2)Д2Ліда 70
2004Д2Смаргонь 142
2005Д1Лакаматыў 201
2006Д1Лакаматыў 242
2007Д1Гомель 211
2008Д1Гомель 191
2009Д1Мінск 230
2010Д1Мінск 281
2011Д1Нёман 232
2012Д1Нёман 280
2013Д1Нёман 291
2014Д1Нёман 310
2015Д1Шахцёр 252
2016Д1Шахцёр 242
2017Д1Шахцёр 282
2018Д1Шахцёр 274
2019Д1Шахцёр 232
2020Д1Іслач 141
2021Д1БАТЭ 201

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Крыніцы

  • Павел Рыбак перешел из "Немана" в солигорский "Шахтер" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  • "Шахтер" продлил контракты с Рыбаком и Старгородским (руск.). football.by (12 лістапада 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  • Бушма и Рыбак продлили соглашения с "Шахтером", Игнятиевич и Котенко покинули клуб (руск.). football.by (2 снежня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  • Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  • «Шахтер» может расстаться с Янушем, Бурко и Олехновичем (руск.). by.tribuna.com.
  • Рыбак подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (1 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  • Павел Рыбак перешел из "Ислочи" в БАТЭ (руск.). football.by (27 студзеня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  • Павел Рыбак покинул БАТЭ (руск.). football.by (26 студзеня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  • Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  • 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі