Паводка ў Кіншасе (2022)

З 12 па 13 снежня 2022 года праліўныя дажджы пакінулі пад вадой або разбурылі дарогі, інфраструктуру і многія кварталы ў Кіншасе, сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Паводка ў Кіншасе
Кіншаса
Тыппаводка
Прычынапрацяглыя дажджы
КраінаДэмакратычная Рэспубліка Конга
Дата12—13 снежня 2022 года[1]
Загінулых169

Дажджы працягваліся некалькіх гадзін. Гэта пацягнула за сабой затапленне многіх дарог у цэнтры горада і абвал будынкаў[2]. 169 чалавек загінулі ў выніку паводкі[3]. Усяго ад катаклізму ў той ці іншай ступені пацярпелі дванаццаць мільёнаў жыхароў сталіцы[4]. Прыкладна 280 дамоў абрынуліся, яшчэ больш за 38 000 пашкоджаны[5]. Вялікая частка смерцяў і матэрыяльнай шкоды прыйшлася на апоўзні, выкліканыя дажджамі[2].

Урад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу па ахвярах прыроднага бедства[2].

Зноскі