Кіншаса

горад, сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

Кінша́са (фр.: Kinshasa), да 1966 года Леапольдві́ль (фр.: Léopoldville), Леапольдста́д (нідэрл.: Leopoldstad) — сталіца і найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаны на рацэ Конга, насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва горада, які з’явіўся як невялікая рыбацкая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек[2], 60 % яго тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасць, якая, аднак, падпадае пад адміністрацыйныя межы горада. Густанаселеныя гарадскія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі[3][4].

Кіншаса
Kinshasa
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1881
Плошча
9965 км²
Вышыня цэнтра
240 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 11 855 000 чал. (2016)[1]
Шчыльнасць
955 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0987-
Афіцыйны сайт
Кіншаса на карце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Кіншаса (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Кіншаса
Кіншаса (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Кіншаса
Кіншаса

Кіншаса ёсць другім па велічыні горадам у Афрыцы пасля Каіра. Нягледзячы на тое, што французская мова выкарыстоўваецца толькі ва дзяржаўных установах і сферы бізнесу як лінгва франка, гэта афіцыйна самы буйны франкамоўны горад у свеце, пасля Парыжа і Манрэаля. Калі цяперашнія дэмаграфічныя тэндэнцыі захаваюцца, Кіншаса пераўзыдзе Парыж паводле колькасці насельніцтва да 2020 года[5].

Гісторыя

Выява Кіншасы ў 1884 годзе
Бульвар 30 чэрвеня ў Кіншасе

Горад Кіншаса быў заснаваны ў 1881 годзе вядомым даследчыкам Афрыкі Генры Мортанам Стэнлі як гандлёвы пункт. Першапачаткова горад быў названы Леапольдвіль у гонар бельгійскага караля Леапольда II, якому належалі шырокія незаселеныя тэрыторыі, на якіх цяпер размяшчаецца Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Горад стаў першым суднаходным портам на рацэ Конга, размешчаным вышэй Лівінгстонскіх вадаспадаў (серыі парогаў у 300 кіламетрах ніжэй за Леапольдвіль), што спрыяла яго росквіту. Першы час усе тавары прывозіліся на караблях у Матадзі, горад, размешчаны ніжэй парогаў у 150 км ад узбярэжжа, а далей носчыкі неслі іх да Леапольдвіля. Пабудаваная ў 1898 годзе грузавая чыгунка паміж Матадзі і Кіншасай дазволіла хутчэй і танней дастаўляць тавары ўглыб краіны, што паслужыла асновай для хуткага росту Леапольдвіля. Да 1920 года горад вырас настолькі, што стаў сталіцай Бельгійскага Конга, замяніўшы горад Бома, размешчаны ў вусці ракі Конга.

Калі Бельгійскае Конга атрымала незалежнасць ад Бельгіі ў 1960 годзе, нідэрландскую мову скасавалі ў якасці афіцыйнай. У 1965 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады ў Конга прыйшоў Мабуту Сесе Сека. Для памяншэння ўплыву Захаду на краіну ён стаў праводзіць палітыку афрыканізацыі імён і назваў. У 1966 годзе Леапольдвіль быў пераназваны ў Кіншасу, па назве вёскі, якая раней размяшчалася ў межах горада. Пры Мабуту горад хутка рос за кошт перасяленцаў з усёй краіны, якія шукалі поспеху або ўцякалі ад этнічных чыстак. Гэта непазбежна прывяло да змены этнічнага і моўнага складу горада. Нягледзячы на тое, што горад размешчаны на тэрыторыі, якая традыцыйна належала плямёнам Батэке і Бахумбу, мовай міжэтнічных зносін, то бок лінгва франка, у Кіншасе стала лінгала.

У 1974 годзе ў Кіншасе адбыўся баксёрскі паядынак паміж Джорджам Форманам і Мухамедам Алі, у якім Алі атрымаў перамогу над сапернікам і вярнуў сабе тытул чэмпіёна ў цяжкай вазе.

Кіншаса моцна пацярпела з-за празмернасцей у палітыцы Мабуту, як масавая карупцыя, кумаўство і грамадзянская вайна, якая прывяла да яе падзення. Тым не менш, горад па-ранейшаму з’яўляецца буйным культурным і інтэлектуальным цэнтрам Цэнтральнай Афрыкі, з квітнеючай супольнасцю музыкантаў і мастакоў. Гэта таксама буйны прамысловы цэнтр краіны, месца апрацоўкі многіх з натуральных прадуктаў, атрыманых з зямлі. У горадзе нядаўна[калі?] прайшло падаўленне выступаў салдат, якія пратэставалі супраць адмовы ўрада выплаціць ім заробленыя грошы.

Кіншаса — месца, дзе ўпершыню была дакументальна зафіксавана інфекцыя ВІЧ-1, падзея датуецца 1959 годам. Вірус быў знойдзены ў крыві мясцовага жыхара[6].

Геаграфія

Здымак са спадарожніка. Кіншаса на поўдні ад ракі, Бразавіль — на поўначы

Кіншаса з’яўляецца горадам рэзкіх кантрастаў, з багатымі жылымі і камерцыйнымі зонамі і трыма ўніверсітэтамі, якія суіснуюць бок аб бок з трушчобамі. Ён размешчаны ўздоўж паўднёвага берага ракі Конга, прама насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Гэта адзінае месца ў свеце, дзе дзве нацыянальныя сталіцы сутыкаюцца адна з адной і знаходзяцца ў полі зроку адна ад адной на процілеглых берагах ракі.

Рака Конга з’яўляецца другой па даўжыні ракой у Афрыцы пасля Ніла і самай буйной з пункту гледжання выдатку вады. На працягу большай часткі басейна рака з’яўляецца суднаходнай нават для вялікіх баржаў, якія курсіруюць паміж Кіншасай і Кісангані, а многія з яе прытокаў з’яўляюцца суднаходнымі таксама. Рака ёсць важнейшай крыніцай гідраэнергіі, а ніжэй па плыні ад Кіншасы яна валодае патэнцыялам для вытворчасці электраэнергіі, эквівалентнай патрэбам у электраэнергіі прыкладна паловы насельніцтва Афрыкі[7].

Клімат

Паводле кліматычнай класіфікацыі Кёпена, Кіншаса мае трапічны вільготны і сухі клімат. У горадзе назіраецца працяглы сезон дажджоў, які ахоплівае перыяд з кастрычніка па май, і адносна кароткі сухі сезон, які праходзіць у перыяд з чэрвеня па верасень. У сувязі з тым, што Кіншаса ляжыць на поўдзень ад экватара, сухі сезон пачынаецца ў чэрвені. Гэта адрозніваецца ад тых афрыканскіх гарадоў, якія ляжаць на поўнач ад экватара, дзе сухі сезон звычайна пачынаецца прыкладна ў студзені. Сухі сезон Кіншасы трохі больш прахалодны, чым вільготны сезон, нягледзячы на тое, што тэмпература застаецца адносна сталай на працягу ўсяго года.

Клімат Кіншасы
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C36363636353432353636343636
Сярэдні максімум, °C31313232312927293131313030
Сярэдні мінімум, °C21222222221918182021222121
Абсалютны мінімум, °C18181819191514141615171714
Норма ападкаў, мм135145196196159833301192221421 358
Крыніца: BBC Weather

Мовы

Афіцыйнай мовай у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, сталіцай якой з’яўляецца Кіншаса, пазначана французская. Кіншаса, такім чынам, — найбуйнейшы горад Франкафоніі і другі па колькасці насельніцтва, якое валодае французскай мовай[8][9]. Аднак лінгала шырока выкарыстоўваецца ў якасці гутарковай мовы. Французская ў асноўным выкарыстоўваецца ў адміністрацыі, адукацыі, дакументаабароце, дарожных знаках, прэсе, тэлебачанні, выкарыстоўваецца ў якасці мовы міжнацыянальных і міжсацыяльных зносін. Аднак у бытавых зносінах унутры сацыяльных і этнічных груп дамінуюць мясцовыя афрыканскія мовы (кіконга, лінгала, лубу і суахілі)[10]. Такім чынам, у той час, як у культуры дамінуе французская, шматмоўе працягвае быць характэрнай рысай жыцця Кіншасы.

Насельніцтва

Насельніцтва Кіншасы складала 4,6 млн жыхароў на 1994 год. 7 787 832 жыхары былі зафіксаваны на 1 студзеня 2005 года. Улічваючы хуткія тэмпы павелічэння колькасці насельніцтва, у 2015 годзе прагназуецца колькасць насельніцтва ў 14 млн чалавек.

Дэмаграфічны рост у Кіншасе[11][12]
ГодНасельніцтва
19201600
193640 300
193835 900
193942 000
1947126 100
1957299 800
1959402 500
1967901 520
19681 052 500
ГодНасельніцтва
19701 323 039
19741 990 700
19762 443 900
19842 664 309
19913 804 000
19944 655 313
20036 786 000
20089 500 000
2015   каля 14 000 000

Злачыннасць

У 2004 годзе Кіншаса была ацэнена як адзін з самых небяспечных гарадоў Афрыкі з пункту гледжання злачыннасці. Пасля Другой кангалезскай вайны горад імкнецца акрыяць ад засмучэнняў, аднак пры гэтым маюцца шматлікія банды з трушчобаў Кіншасы. Рабаванні, разбоі, згвалтаванні, выкраданне людзей і бандытызм — распаўсюджаныя з’явы для горада[13]. Узровень забойстваў у Кіншасе, паводле ацэнак, дасягае 112 забойстваў на 100 тысяч чалавек[14].

Дзіцячая беспрытульнасць

Беспрытульныя дзеці[15][16], большасць з якіх з’яўляюцца сіротамі, падвяргаюцца гвалту з боку паліцыі і ваенных. Прыкладна 20 тысяч дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў жывуць на вуліцах горада, амаль чвэрць з іх — жабракі, некаторыя з’яўляюцца вулічнымі гандлярамі і каля траціны маюць нейкую працу[17]. Некаторыя з іх ёсць ахвярамі з прычыны вайны, іншых вінавацяць у вядзьмарстве[18] і з-за гэтага сталі ізгоямі[19][20][21].

Праваахоўныя органы рэгулярна робяць аблавы на бездаглядных дзяцей. Ёсць зарэгістраваныя факты выкрадання дзяцей, акрамя таго, паводле запісаў, паліцыянты застрэльвалі іх за нязначныя правіны[22].

Адукацыя

Кіншасаўскі ўніверсітэт

Кіншаса з’яўляецца домам для некалькіх навучальных устаноў высокага ўзроўню, якія ахопліваюць шырокі спектр спецыяльнасцей, ад грамадзянскага будаўніцтва да медыцынскіх спецыяльнасцей і журналістыкі. Горад таксама з’яўляецца домам для трох буйных універсітэтаў і школ мастацтва:

  • Ліцэй прынца Льежскага
  • Універсітэт Кіншасы
  • Конгаўскі пратэстанцкі ўніверсітэт
  • Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт
  • Альгадэфава школа
  • Навучальны цэнтр здароўя (CEFA)[23]

Медыцына

У горадзе месцяцца дваццаць шпіталяў, а таксама розныя медыцынскія цэнтры і паліклінікі[24]. У 1997 годзе Дыкембэ Мутомба пабудаваў 300-ложкавы шпіталь недалёка ад Кіншасы, свайго роднага горада. З 1991 года шпіталь імя Манколе працуе як некамерцыйная медыцынская ўстанова, якая супрацоўнічае з Дэпартаментам аховы здароўя ў якасці раённага шпіталя ў Кіншасе. Дзякуючы прафесару Леону Тшылола, вядомаму педыятру і гематолагу, шпіталь Манколе адчыніў новы 150-ложкавы будынак у 2012 годзе з палепшанымі клінічнымі паслугамі ў галіне лабараторнай і дыягнастычнай радыялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленнямі інтэнсіўнай, сямейнай медыцыны і хірургічнымі аддзяленнямі.

Транспарт

Кіншаса ёсць портам на левым беразе ракі Конга. Некалькі прыватных кампаній, гарадская транспартная кампанія (STUC) і кампанія гарадской чыгункі, якая мела 12 цягнікоў на 2002 год, абслугоўвае горад. Іншыя кампаніі таксама забяспечваюць грамадскі транспарт, як Urbaco, Tshatu Trans, Socogetra, Gesac і MB Sprl. Гарадскі аўтобус абслугоўвае максімум 67 тысяч пасажыраў штодзённа. Некаторыя кампаніі прадастаўляюць паслугі таксі і таксі-аўтобусаў. Большасць (95,8 %) транспарту забяспечваецца прыватнымі прадпрымальнікамі.

Горад разглядае магчымасць стварэння трамвайных маршртаў у супрацоўніцтве з транспартнымі кампаніямі Бруселя (STIB), будаўніцтва якіх можа быць завершана прыкладна ў 20122015 гадах. Пытанне энергазабеспячэння застаецца нявырашаным[25]. На цяперашні час чыгунка звязвае Кіншасу з горадам Матадзі на захадзе. Недалёк ад горада маецца Міжнародны аэрапорт Нджылі.

Прамысловасць

Прысутнічае тэкстыльная, харчовая, хімічная прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, мота- і велазаводы, суднабудаванне, суднарамонт, дрэваапрацоўка, вытворчасць будматэрыялаў. У раёне Малуку — металургічны комплекс.

Медыя

Офіс «Agence Congolaise de Presse» у Кіншасе

Кіншаса з’яўляецца домам для вялікай колькасці СМІ, у тым ліку некалькіх радыёстанцый і каналаў тэлебачання, якое транслюецца на амаль усёй тэрыторыі краіны, у тым ліку дзяржаўнай Радыётэлевізійнай нацыянальнай кангалезскай кампаніі (RTNC) і прыватных Digital Congo і Raga TV. Прыватны канал RTGA таксама размяшчаецца ў Кіншасе.

Некалькі нацыянальных радыёстанцый, у тым ліку La Voix du Congo, якое знаходзіцца пад кіраваннем RTNC, Radio Okapi і Raga FM месцяцца ў Кіншасе, а таксама шматлікія мясцовыя станцыі. Перадачы брытанскай радыёкампаніі BBC таксама даступныя ў Кіншасе на хвалі 92,6 FM[26].

У Кіншасе таксама размяшчаецца кантраляванае дзяржавай інфармацыйнае агенцтва Agence Congolaise de Presse, а таксама некалькі штодзённых і штотыднёвых газет і навінавых сайтаў, у тым ліку L’Observateur, L’Avenir, Phare, Le Potentiel і Le Soft[27].

Большасць сродкаў масавай інфармацыі выкарыстоўвае французскую мову і лінгала ў значнай меры, вельмі нешматлікія выкарыстоўваюць іншыя нацыянальныя мовы.

Спорт

Найбольш папулярныя віды спорту ў Кіншасе — футбол і баскетбол. Сталіца з’яўляецца адным з двух найважнейшых футбольных цэнтраў краіны. Два з трох самых тытулаваных клубаў прадстаўляюць Кіншасу — «Віта» і «Матэма Пемба» (12-кратныя чэмпіёны Заіра / ДРК). У чэмпіянаце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга («Лінафут») на дадзены момант 14 удзельнікаў, тры клубы («Віта», «Матэма Пемба» і «Раёлу») прадстаўляюць Кіншасу.

Каманда «Дранонс», заснаваная ў 1938 годзе, чатыры разы выйгравала ў чэмпіянаце, пяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка ДР Конга і двойчы даходзіла да фіналу Афрыканскага Кубка Чэмпіёнаў (цяпер турнір называецца Ліга чэмпіёнаў КАФ). Клуб «Содзіграф» станавіўся ўладальнікам Кубка ДРК і даходзіў да фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў КАФ. Іншая каманда з Кіншасы, «Калому» чатыры разы запар заваёўвала Кубак ДРК.

Стадыён «Стад дэ Мартыр» змяшчае 80 тысяч гледачоў і з’яўляецца хатняй арэнай для нацыянальнай зборнай ДР Конга і для клубаў «Віта» і «Матэма Пемба». Стадыён «24 лістапада» ўмяшчальнасцю ў 24 тысячы гледачоў з’яўляецца хатняй арэнай для каманды «Дранонс».

Выхадцамі з Кіншасы былі многія вядомыя футбалісты: гульцы зборнай Францыі брамнік Стыў Манданда, паўабаронцы Клод Макелеле і Рыа Мавуба, нападаючы Пегі Люйіндзюла, у зборнай Партугаліі выступаў Жазэ Базінгва, у зборнай Швейцарыі Блез Нкуфо, а ў складзе зборнай Бельгіі гуляў МБА Мпенза. Вядомасць у еўрапейскім футболе атрымалі і футбалісты, якія не змянялі свайго грамадзянства і выступаюць за зборную ДРК: нападаючыя Ламана Трэзор Луа-Луа, Дзьёмерсі Мбакані, Жэрар Мукунку, Эрве Нзело-Лембі.

У роднай Кіншасе баскетболам пачынаў займацца зорка НБА 1990-2000-х гадоў Дыкембе Мутомба.

Гарады-пабрацімы

Заўвагі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)