Падвей
Падвей[3] (Eriophorum) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства асаковыя.
Падвей | |||||||||||||||||
Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Eriophorum L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Вышыня да 1 м. Расліны ўтвараюць купінкі. Лісце лінейнае. Кветкі двухполыя, у каласках; калякветнік з ніткападобных валаскоў, якія разрастаюцца ў пухоўкі пры пладах — арэшках.
Арэал
Вядома каля 20 відаў, пашыраных у халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі падвей похвенны (Eriophorum vaginatum), падвей шматкаласковы (Eriophorum polystachion), падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium) і інш. растуць на балотах, забалочаных лугах, у балотных лясах; цвітуць у чэрвені.
Значэнне і выкарыстанне
Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum) — торфаўтваральнік, падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium) — лекавая расліна.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 448. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- Пушица — род Eriophorum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)