Пажар у Нацыянальным музеі Бразіліі

Пажар у Нацыянальным музеі Бразілііпажар 2 верасня 2018 года ў палацы Сан-Крыставан (Рыа-дэ-Жанейра), дзе размяшчаўся Нацыянальны музей Бразіліі. У музеі захоўвалася больш за 20 мільёнаў прадметаў, з якіх, па папярэдніх ацэнак, дзевяць дзясятых былі знішчаны агнём. Прычына ўзгарання, якое адбылося каля 19:30 па мясцовым часе (23:30 UTC), па стане на 12 верасня не ўстаноўлена.

Полымя за помнікам Педру II

Пажар

Пратэстуючы на наступны дзень пасля пажару з тэкстам: "200 гадоў гісторыі, 20 млн экспанатаў ператварыліся ў пыл"

Пажар ахапіў усе тры паверхі будынка[1][2]. Людзі не пацярпелі, але агонь імкліва знішчыў практычна ўсю калекцыю, якая налічвала да 20 млн экспанатаў. Згодна з заявамі ўладаў, прычынай пажару стала халатнасць. Трагедыі можна было пазбегнуць, калі б прапанаваны раней праект рэарганізацыі музея ўдалося ажыццявіць. Супрацоўнікі музея раней неаднаразова скардзіліся на скарачэння фінансавання і тое, што руйнуецца будынак музея. У чэрвені гэтага ж года музей адзначыў сваё 200-годдзе[3][2].

Наступствы

Фасад музея пасля пажару

Музей валодаў адной з найбуйнейшых калекцый у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, якая складась з жывёл, насякомых, мінералаў, індзейскага посуду, егіпецкіх і паўднёваамерыканскіх мумій і старажытнасцяў, археалагічных артэфактаў, метэарытаў, акамянеласцяў і многіх іншых экспанатаў. Сярод іх былі прадстаўлены старажытнаегіпецкія фрагменты рэльефных малюнкаў, маскі, статуэткі бажаствоў з бронзы, каменя і дрэва, скрынкі для канопаў, алебастравая чары, пахавальныя конусы, ўпрыгажэнні, амулеты і іншае[4][5]. У экспазіцыю ўваходзіў шкілет старажытнай жанчыны, які налічвае 12 тысяч гадоў і які з'яўляўся найстаражытным шкілетам чалавека, калі-небудзь знойдзеных на амерыканскім кантыненце[3].

Прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер палічыў пажар «незлічонай» стратай гістарычнай і культурнай спадчыны краіны[6][7].

Мэр Рыа-дэ-Жанейра Марцэла Крывела заклікаў аднавіць з попелу, узнавіць хай і ў копіях экспанаты, якія захаваюць памяць аб каралеўскай сям'і, якая падарыла народу Бразіліі незалежнасць, імперыю і канстытуцыю[8]. Бразільскі палітык і грамадскі дзеяч Марына Сілва назвала пажар лабатаміяй бразільскай памяці[9].Археолаг Захі Хавас нагадаў аб неабходнасці рэпатрыяцыі егіпецкіх артэфактаў і заклікаў ЮНЕСКА правесці кантроль над музеямі, каб выявіць, ці дастаткова ў цэласці і надзейна ўтрымліваюцца ў іх артэфакты[10].

Навіна аб пажары імкліва абляцела Рыа-дэ-Жанейра. Сотні абураных жыхароў сабраліся каля брамы будынка музея, які астываў, раніцай панядзелка[11].

Студэнты музейнай справы з Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанейра заклікалі людзей дасылаць любыя фатаграфіі і відэа знішчанай калекцыі музея. За гадзіну яны атрымалі каля 14 тысячаў відэа, фатаграфій і малюнкаў экспанатаў[12].

12 верасня 2018 года абвешчана аб плане па засцяроге руінаў музея, які прадугледжвае[13]:

  • узвядзенне драўлянай канструкцыі вакол музея для яго засцярогі,
  • умацаванне будынка ад пагрозы апоўзня,
  • шырокі навес для абароны ад дажджу,
  • модульныя будынкі на прылеглай тэрыторыі, у якіх размесцяцца часовымя лабараторыі,
  • выдаткі ў памеры 10 мільёнаў бразільскіх рэалаў.

Зноскі

Спасылкі