Пажар у доме састарэлых Кемерава

Увечары 23 снежня 2022 года ў Кемерава (Расія) загарэўся прыватны дом, які дзейнічаў як незаконны дом састарэлых  (англ.), у выніку чаго 22 чалавекі загінулі і шасцёра атрымалі раненні[1][2].

Напярэдадні

У 2021 годзе МНС РФ прапанавала ўвесці спецыяльны рэестр для дамоў састарэлых і хоспісаў. Прычынай таму стала серыя пажараў у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Краснагорску (Маскоўская вобласць), Ішбулдзіна  (башк.)(Башкартастан) і Бароўскі  (руск.) (Цюменская вобласць). У студзені, за 12 месяцаў да трагедыі ў Кемерава, у горадзе згарэў пансіянат «Залаты век» — чатыры чалавекі загінулі[3].

Пажар і ахвяры

Увечары 23 снежня на вуліцы Таўрычаская пачаўся пажар у прыватным сацыяльным прытулку. Ратавальнікамі ён быў кваліфікаваны як пажар падвышанай складанасці. Прычынай узгарання магла стаць няспраўная печ (у будынку было пячное ацяпленне) альбо няспраўнасць электранагравальніка або электраправодкі[4]. Да 23:15 па мясцовым часе пажар быў патушаны[5].

Першапачаткова паведамлялася пра чатырох загінулых і двух параненых. Пазней МНС паведаміла пра шэсць загінулых. ТАСС  (руск.) са спасылкай на экстранныя службы павялічыў колькасць ахвяр спачатку да дзевяці, а затым да 11[3]. Станам на 24 снежня пацверджана смерць 20 чалавек[6].

Наступствы

Губернатар Кемераўскай вобласці Сяргей Цывілёў  (руск.) паведаміў, што на наступным тыдні будуць правераны ўсе рэгіянальныя дамы састарэлых, асабліва прыватныя[7]. Следчы камітэт Расіі  (руск.) распачаў крымінальную справу па факце пажару ў Кемерава[8]. Па падазрэнні ў кіраванні і арганізацыі незаконнага дома састарэлых быў затрыманы евангелічны святар[7].

Гл. таксама

Зноскі