Пакрыццё (астраномія)

Пакрыццё — гэта астранамічная з'ява, падчас якой, з пункту гледжання назіральніка з пэўнай кропкі, адно нябеснае цела праходзіць перад іншым нябесным целам, засланяючы яго частку[1].

Азначэнне

Пакрыццё зоркі Месяцам

Тэрмін «пакрыццё» ўжываецца ў тых выпадках, калі больш блізкі да назіральніка аб'ект па свайму адноснаму (бачнаму) памеру значна больш, чым больш аддалены аб'ект. У тых выпадках, калі больш блізкі аб'ект па сваіх бачных памерах значна менш аддаленага, ужываюць тэрмін "праходжанне".

Пакрыццё Месяцам

Часцей за ўсё, тэрмін «пакрыццё» выкарыстоўваецца для таго, каб апісаць астранамічныя з'явы, калі Месяц праходзіць перад зоркай або планетай у працэсе яе руху па арбіце вакол Зямлі. Такія падзеі ўяўляюць цікавасць, як для аматараў астраноміі, так і для прафесіяналаў (многія разлікі грунтуюцца менавіта на выніках назірання пакрыццяў)[1].

Месяц можа пакрываць планеты і ў момант месяцавых зацьменняў, аднак такое супадзенне здараецца вельмі рэдка [2].

Пакрыццё планетамі і іх спадарожнікамі

Пакрыццё Сатурна Месяцам

Зоркі таксама могуць быць пакрытыя планетамі і іх спадарожнікамі. Назіранне такой з'явы, да прыкладу, у 1977 годзе дало магчымасць выявіць наяўнасць кольцаў ва Урана[3]. Назіранні пакрыццяў Плутонам зорак у 1988[4], 2002 і 2006[5] гадах дазволілі выявіць і вывучыць атмасферу гэтай карлікавай планеты. Назірання пакрыцця зоркі Харонам 7 красавіка 1980 г. дазволілі атрымаць блізкую да сучаснай ацэнку радыусу Харона: 585-625 км.

Прыватным выпадкам пакрыцця планетай з'яўляецца выпадак, калі адна планета пакрывае іншую. Такія з'явы надзвычай рэдкія для назіральніка з Зямлі. Апошні такі выпадак адбыўся 3 студзеня 1818 года, а наступны - адбудзецца 22 лістапада 2065 г.. Як у першым, так і ў другім выпадку Венера пакрывае Юпітэр. Калі планета пярэдняга плана па сваім адносным (бачным) памеры менш, чым планета задняга плана - такія з'явы называюць «узаемным планетарным транзітам» (англ.: {{{1}}} Mutual planetary transit). Адваротны выпадак (планета пярэдняга плана па сваім адносным (бачным) памеры больш, чым планета задняга плана) - «узаемным планетарным пакрыццём» (англ.: {{{1}}} Mutual planetary occultation)

Яшчэ адзін прыватны выпадак пакрыцця планетай, гэта з'ява, калі планета пакрывае свой спадарожнік[6]. Пры гэтым, складваюцца спрыяльныя ўмовы для вывучэння атмасферных слаёў як самой планеты, так і спадарожніка[6].

Падвойныя пакрыцця

Адной з найбольш рэдкіх з'яў лічыцца падвойнае пакрыццё - пры такім тыпе пакрыцця аб'ект пярэдняга плану «засланяе» адразу 2 або больш аб'ектаў задняга плану. Апошняе падобнае пакрыццё можна было назіраць 23 красавіка 1998 г. на востраве Ушэсця, калі Месяц накрыў адначасова Венеру і Юпітэр.

Акрамя падвойных пакрыццяў планет Месяцам могуць здарацца і патройныя пакрыцці[7]. Патройнае пакрыццё планет Месяцам - вельмі рэдкая астранамічная падзея (некалькі выпадкаў за дзясяткі тысяч гадоў). Бліжэйшая да нас падобная ўнікальная падзея адбудзецца 3 красавіка 8745 года, калі Месяц пакрые Меркурый, Венеру і Юпітэр.

Гл. таксама

Зноскі