Палац міру

Пала́ц мі́ру (нідэрл.: Vredespaleis) — афіцыйная рэзідэнцыя Міжнароднага суда ААН і Пастаяннай палаты трацейскага суда, размешчаная ў цэнтры Гаагі прыкладна за 2 км на паўночны захад ад палацавага комплексу Біненхоф.

Палац
Палац міру
Vredespaleis
Палаца міру
Палаца міру
52°05′12,90″ пн. ш. 4°17′43,43″ у. д.HGЯO
Краіна Нідэрланды
ГорадГаага
Архітэктурны стыльНеарэнесанс
АрхітэктарЛуіс Карданье
ЗаснавальнікВільгельміна, Эндру Карнегі
Першае згадванне1907
Дата заснавання1907
Будаўніцтва19071913 гады
СтатусМіжнародны Суд ААН,
Пастаянная палата трацейскага суда,
Бібліятэка,
Музей
Вышыня80 м
Матэрыялграніт, пясчанік, чырвоная цэгла
Сайтvredespaleis.nl/?tl=1
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Ідэя Палаца міру нарадзілася падчас дыскусіі паміж расійскім юрыстам-міжнароднікам і дыпламатам Фёдарам Мартэнсам  (руск.) і амерыканскім гісторыкам і дыпламатам Эндру Дыксанам Уайтам аб неабходнасці ўзвядзення асобнага будынка, дзе размяшчалася б створаная на першай Гаагскай мірнай канферэнцыі Пастаянная палата трацейскага суда. Уайт абмеркаваў гэта пытанне са сваім сябрам дабрачынцам Эндру Карнегі і пераканаў апошняга ахвяраваць 1,5 мільёна долараў на будаўніцтва палаца.

Бюст Карданье з планам Палаца і парку

Затым быў абвешчаны конкурс на лепшы праект палаца, пераможцам у якім быў прызнаны французскі архітэктар Луіс Карданье. Палац міру быў пабудаваны ў 19071913 гадах пад патранажам расійскага імператара Мікалая II і нідэрландскай каралевы Вільгельміны. Аўтарам парка, які атачае палац, стаў лонданскі архітэктар і ландшафтны дызайнер Томас Моўсан.

З 1946 года ў будынку размяшчаецца Міжнародны суд ААН (да 1940 года там была размешчана яго папярэдніца — Пастаянная палата міжнароднага правасуддзя). У новым крыле за Палацам, пабудаваным у 1978 годзе, знаходзяцца службовыя кабінеты суддзяў і дарадчы пакой Суда. Яно было пашырана ў 1997 годзе, у прыватнасці, для размяшчэння суддзяў ad hoc, колькасць якіх узрасла. У тым жа годзе была пераабсталявана мансарда Палаца, у якой былі размешчаны новыя службовыя памяшканні для службовых асоб сакратарыята Суда.

У 2007 годзе ззаду палаца быў адкрыты новы будынак, у якім размясціліся бібліятэка і Акадэмія міжнароднага права.

У наш час палац і парк закрыты для наведвання. Азнаёміцца з гісторыяй палаца і размешчаных у ім устаноў можна ў Інфармацыйным цэнтры, размешчаным каля галоўных варотаў.

Архітэктура

Галоўны хол

Першапачаткова праект палаца прадугледжваў чатыры вежы, але пабудавана было толькі тры. Вялікая вежа носіць назву Пражскай вежы, з прычыны таго, што яна выканана ў стылі, характэрным для шматлікіх веж у Празе. Палац складаецца з некалькіх зал. У адной з іх (Малая зала судовых пасяджэнняў) знаходзіцца партрэт імператара Мікалая II у поўны рост, ініцыятара склікання Мірнай канферэнцыі 1899 года. Найбольш каштоўнай з мастацкага пункта гледжання з’яўляецца Японская зала, упрыгожаная шасцю шаўковымі японскімі габеленамі, кітайскімі вазамі і іншымі прадметамі мастацтва, прывезенымі з Азіі. Яшчэ адна зала, якая мае непасрэднае дачыненне да мастацтва і нават названа ў гонар мастака Фердынанда Бола, настаўнікі вялікага Рэмбранта, знаходзіцца на другім паверсе. Яе сцены ўпрыгожваюць палотны майстра.

Ваза, падараваная Расіяй

У Палацы захоўваецца мноства каштоўных падарункаў, зробленых удзельнікамі канферэнцыі. Расія падарыла вазу з яспісу, вагай больш за 3 тоны, Бельгія — чыгунныя і медныя дзверы, Італія — мармур, Данія — фантан, а Японія — габелены.

Палац атачае парк з садамі. Першапачатковы план парку Моўсана прадугледжваў таксама ўзвядзенне некалькіх фантанаў, але з-за абмежаваных сродкаў, ад іх вымушана адмовіліся.

Спасылкі