Palina

Беларуская спявачка
(Пасля перасылкі з Паліна Рэспубліка)

Паліна Рэспубліка, сапраўднае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык (нар. 8 красавіка 1994, Мінск) — беларуская спявачка[1]. Рэпертуар Паліны складаецца пераважна з уласных песень. Выконвае аўтарскія творы на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах.

Palina
Palina выступае на фестывалі Razomfest у Львове ў 2018 годзе
Palina выступае на фестывалі Razomfest у Львове ў 2018 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імяПаліна Юр’еўна Паланейчык
Дата нараджэння8 красавіка 1994(1994-04-08) (30 гадоў)
Месца нараджэння
КраінаБеларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесііспявачка, акцёрка
Гады актыўнасці2012 — цяпер
Інструментыгітара, фартэпіяна
Жанрыаўтарская песня
ПсеўданімыPalina, Паліна Рэспубліка
Супрацоўніцтва«Hasta La Fillsta», «Helaiv», «Intelligency»
Узнагароды«Адкрыццё году» (2011) Тузін Гітоў
«Адкрыццё году» (2012) Ultra-Music Awards  (руск.)
repolinare.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Навучалася ў гімназіі № 15 горада Мінска, якую скончыла ў 2011 годзе. Займалася жаночым футболам.[2][3] Атрымала музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура тэлебачання».

Першая песня была напісана ў 14 гадоў у Крыме, што падштурхнула яе вучыцца граць на гітары.[4]

Першы сольны канцэрт адбыўся ў Мінску 24 снежня 2011 года на адкрыцці Арт Сядзібы.[5] У 2011 годзе стала пераможцай 18-га фестывалю аўтарскай песні «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, Польшча),[6] пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў па Беларусі і за яе межамі.[7]

«Адкрыццё году» па версіі Тузін Гітоў (2011).[8][9] Лаўрэат прэміі Ultra-Music Awards  (руск.) таксама ў намінацыі «Адкрыццё году» (2012).[10][11][12][13][14]

Паліна Рэспубліка ў 2012 годзе запісала некалькі сумесных сінглаў з гуртом Hasta La Fillsta («Як ты»[15] і «Гадзіннік»[16])[17]. Вясной 2015 года публіцы быў прадстаўлены дэбютны альбом «Бясконцы красавік». «Якасны новы альбом», па словах Змітра Безкаравайнага з Experty.by[18], стаў другім найлепшым айчынным дыскам таго года па выніках апытання замежных экспертаў парталам Experty.by,[19] пасля прэзентацыі якога 15 мая 2015 года ў крэатыўнай прасторы Studio 67 Паліна абвясціла пра прыпыненне канцэртнай дзейнасці па сямейных абставінах.[20]

У лютым 2017 года спявачка стала госцяй праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», дзе выступіла ў новым фармаце, без гітары і свайго музычнага калектыву.[21] У гэтым жа годзе яна выканала партыю бэк-вакалу ў спеве «Anxiety» з самотніка «Helaiv» «Too Easy».[22]

У 2018 годзе змяніла псеўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina». Прыняла ўдзел у 9-м сезоне  (руск.) ўкраінскага шоу талантаў «X-Фактор» з аўтарскай песняй «Пінкі».[23]

На Новы 2019 год яна сыграла ў музычным шоў Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».[24][25] 15 красавіка 2019 года ўбачыў свет другі альбом спявачкі «Грустные песни», у які ўвайшлі спевы за апошнія тры гады.[26][27]

Крытыка

Рэдактар партала Ultra­-Music.com Аляксандр Чарнуха назваў лірыку спявачкі досыць пасрэднай.[28] Большасць штатных экспертаў Experty.by станоўча ацаніла альбом «Бясконцы красавік»: «ціхая, цёплая, лірычная музыка»,[28] «прыемныя і досыць запамінальныя мелодыі ды пяшчотны вакал»,[28] «наіўная і чыстая музыка»,[28] «ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучанне, але тое, што ён на правільнай дарозе, — гэта дакладна».[8]

Ацэнкі

Лэслі Найф, вакаліст гурта «Gods Tower» у 2014 годзе параўнаў творчасць беларускай спявачкі з Эніяй[29].

Забароны

Пасля выхаду інтерв’ю спявачкі «Белсату» і «Народнай Волі» ў 2012 годзе яе канцэрт, які павінен быў прайсці ў Віцебску на наступны дзень, быў адменены[30][31].

Прызнанне

У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Як ты» ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года)[32].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag у рэтраспектыве 2010—2019 гадоў назваў спявачку «прыкметнай артысткай Беларусі дзесятых, без якой цяжка ўявіць сённяшнюю лакальную сцэну»[33].

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Як Паліна Рэспубліка:

Як Palina:

  • 2019 — Грустные песни[26] (бел.: Сумныя песні)

Сінглы

  • травень 2018 — Бродский
  • студзень 2019 — Пинки
  • снежань 2019 — Позови погостить (бел.: Пакліч пагасціць)
  • ліпень 2020 — Июль (бел.: Ліпень)
  • жнівень 2020 — Як ты (перевыданне)

Удзел у зборніках

Відэаграфія

Удзельнікі

Былыя ўдзельнікі[38]
Часовая шкала

Зноскі

Спасылкі