Партал:Навука
|
Запрашаем на партал «Навука» Навука — сістэма аб'ектыўных, абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці; сфера чалавечай дзейнасці, накіраваная на выпрацоўку і тэарэтычную сістэматызацыю аб'ектыўных ведаў аб рэчаіснасці. Класічная навука старажытнасці была цесна звязана з філасофіяй. Пачынаючы з XVII стагоддзя натурфіласофія, якую сёння называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная ад філасофіі галіна. Тым не менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданне аб тэме, гэтак жа яна дагэтуль выкарыстоўваецца ў сучасных умовах. У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі вучонымі, як Іаган Кеплер, Галілеа Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі вывучаць законы прыроды. У гэты перыяд паняцце з большага адносілася да натуральнай філасофіі, т. зв. натуральных навук. На працягу XIX стагоддзя, слова «навука» стала ўсё больш звязвацца з навуковым метадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэння прыроднага свету, у тым ліку фізікі, хіміі, геалогіі і біялогіі. Абраны артыкулАрыфметыка — раздзел матэматыкі, які вывучае лікі, іх адносіны і ўласцівасці. Прадметам арыфметыкі з'яўляецца паняцце ліку ў развіцці ўяўленняў аб ім (натуральныя, цэлыя і рацыянальныя, рэчаісныя, камплексныя лікі) і яго ўласцівасцях. У арыфметыцы разглядаюцца вымярэнні, вылічальныя аперацыі (складанне, адніманне, множанне, дзяленне) і прыёмы вылічэнняў. Вывучэннем уласцівасцей асобных цэлых лікаў займаецца вышэйшая арыфметыка, ці тэорыя лікаў. Тэарэтычная арыфметыка надае ўвагу азначэнню і аналізу паняцця ліку, тады як фармальная арыфметыка аперуе лагічнымі пабудовамі прэдыкатаў і аксіём. Арыфметыка — найстаражытнейшая і адна з асноўных матэматычных навук, яна цесна звязана з алгебрай, геаметрыяй і тэорыяй лікаў (далей…). Ці ведаеце вы, што...
Як я магу дапамагчыТрэба напісаць:Аюрведа · Вызначэнне (логіка) · Габрыэль Фарэнгейт · Пеленг · Цяжкая прамысловасць · Чыкагская школа эканомікі · RFID · Развязальная група · Абводная кішка · Заапсыхалогія · Збожжавыя расліны · Крыптааналіз · S-Bahn · Хуткасны трамвай · Закон Мура · Паўната паводле Цьюрынга · Тэарэма Найквіста — Шэнона · Інфармацыйная энтрапія · Ланцуг Маркава · Тэорыя складанасці вылічэнняў · Фокусная адлегласць · Кроп-фактар · EDGE · CDMA · Мабільная радыёсувязь · WAP · Радны рухавік · Радны чатырохцыліндравы рухавік · Радны шасціцаліндравы рухавік · V-падобны рухавік · VR6-рухавік · Поршневы рухавік унутранага згарання АсобаМакс Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя. Навуковыя працы прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння задач фізічнай хіміі. Атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (Закон выпрамянення Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг яго работ прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі (далей…). Новыя артыкулы
|