Патрыс Леконт

Патрыс Леконт (фр.: Patrice Leconte; 12 лістапада 1947, Парыж) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Патрыс Леконт
Patrice Leconte
Дата нараджэння12 лістапада 1947(1947-11-12)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Францыя
Адукацыя
Месца працы
Прафесіяакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлерэжысёр, cartoonist, кінаакцёр, рэжысёр
Кар’ера1977 — н.ч.
Узнагароды
IMDb0496312
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паступіў у Вышэйшую школу кінаадукацыі (I.D.H.E.C.), якую скончыў у 1969 годзе. Да 1975 года працаваў мастаком у часопісе «Pilote», здымаў камедыйныя кароткаметражкі. У 1975 годзе дэбютуе на шырокім экране. У 1978 годзе рэжысёр паставіў маладзёжную карціну «Загарэлыя», у 1979 годзе зняў працяг працяг «Загарэлыя на лыжах».Пасля шэрагу паспяховых камедый рэжысёр здымае баявік з лёгкім камедыйным ухілам — «Спецыялісты» (1985).

Зняў трагікамедыйную трылогію «Муж цырульніцы» (1991), «Танга» (1993), «Водар Івон» (1994). Аднак гэтыя фільмы не набылі такой папулярнасці, як карціна «Насмешка», адзначаная прэміяй «Сезар» за фільм і рэжысуру і намінаваная на «Оскар». У 1998 годзе рэжысёр зняў «Адзін шанец на дваіх» — баявік з Аленам Дэлонам, Жанам-Полем Бельмандо і Ванэсай Парадзі. Яе ён запрасіў на галоўную ролю ў фільме «Дзяўчына на мосце» (1999), дзе яе партнёрам стаў Даніэль Атой. Цікавасць гледачоў і крытыкі выклікала драма «Удава з вострава Сен-П’ер» (2000). Сярод апошніх фільмаў рэжысёра — «Фелікс і Лола» (2001), «Чалавек з цягніка» (2002), «Вуліца асалод» (2002).

Фільмы

Зноскі

  • http://en.academic.ru/dic.nsf/enwiki/520449
  • http://www.contactmusic.com/alan-rickman/news/a-promise-patrice-leconte-veteran-director-new-challenge_4309072
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі