Плошча Калізея
Плошча Калізея (італ.: Piazza del Colosseo) — плошча ў цэнтры Рыма паміж Віа дэй Форы Імперыялі і Віа Клаўдзіа. Размешчана на мяжы раёнаў Монці, Кампітэлі і Чэліа[1]. Да плошчы можна дабрацца са станцыі метро «Калосеа» лініі Бі Рымскага метрапалітэна.
Плошча названа па Калізею, які знаходзіцца ў цэнтры і займае месца сажалкі, якая была часткай Залатога дому Нерона. Да 1930-х гадоў на плошчы заставаліся фрагменты антычнага фантана Мета суданс і падножжа Калоса Нерона, якія былі канчаткова разбураны падчас прац па пабудове Віа дэй Форы Імперыялі. Побач з плошчай размешчаны Трыўмфальная арка Канстанціна, Храм Венеры і Ромы на Рымскім форуме і рэшткі гладыятарскай арэны Ludus Magnus.
Зноскі
Літаратура
- Claudio Rendina; Donatella Paradisi, Le strade di Roma. Volume primo A-D, Roma, Newton Compton Editori, 2004. ISBN 88-541-0208-3
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калізей
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)