Пліса (возера, Глыбоцкі раён, каля вёскі Луцк-Мосарскі)

Плі́са — возера ў Беларусі, на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца за 18 км на паўночны захад ад горада Глыбокае, у басейне ракі Мнюта, на поўдзень ад вёскі Луцк-Мосарскі.

Пліса
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора147,6[1] м
Даўжыня1,41 км
Шырыня1,16 км
Плошча1,1 км²
Аб’ём0,01022 км³
Даўжыня берагавой лініі4,22 км
Найбольшая глыбіня32,9 м
Сярэдняя глыбіня9,3 м
Гідралогія
Салёнасць0,21 ‰
Празрыстасць2,8 м
Басейн
Плошча вадазбору8,04 км²
Упадаюцьручаі
ВыцякаюцьПлісаўка
Размяшчэнне
Краіна Беларусь
РэгіёнВіцебская вобласць
Пліса (Беларусь)
Пліса
Пліса
Пліса (Віцебская вобласць)
Пліса
Пліса
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

Назва возера Пліса балцкага паходжання. На ўсходзе ад Плісы — яшчэ адно возера з такой жа назвай. Абодва яны адносяцца да басейна дзвінскай ракі Дзісны.

Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[2]. Гэты ж пашыральнік у назве прытоку Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[3].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць таксама рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Нёмана, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава.

Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса[ru], Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[4].

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[5]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-).

Водаапісанне

Плошча паверхні 1,1 км². Найбольшая глыбіня 32,9[6] м. Даўжыня 1,41 км. Найбольшая шырыня 1,16 км. Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб’ём вады 10,22 млн м³. Плошча вадазбору 8,04 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м спадзістыя, на паўднёвым захадзе стромкія вышынёй 12—13 м, пад хмызняком і валунамі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі завалуненыя, парослыя хмызняком, на паўночным захадзе абразійныя. Дно ўздоўж берагоў пясчана-жвіровае, глыбей — пясчанае (да глыбіні 7 м) і ілістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17 % плошчы возера. Возера мезатрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 5 м, месцамі адсутнічае.

Выцякае рака Плісаўка.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка і інш.

Заўвагі

Літаратура