Прамакрылыя

Прамакрылыя, ці прастакрылыя (Orthoptera) — атрад насякомых.

Прамакрылыя

Шэры конік (Decticus verrucivorus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orthoptera Latreille, 1793

Сінонімы
Saltatoria
Падатрады
  • Ensifera
  • Caelifera

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102160
NCBI  6993
EOL  683
FW  56641

Апісанне

Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 10 см. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў, зеленаватае, жаўтаватае, шараватае. Ротавыя органы грызучыя. Заднія ногі скакальныя. Пярэднія крылы скурыстыя, заднія перапончатыя, у шэрагу відаў кароткія або рэдукаваныя. Брушка 10-членікавае з нячленістымі прыдаткамі — цэркамі, у самак з яйцакладам. У некаторых відаў ёсць органы слыху і гукавы апарат. Большасць расліннаедныя, ёсць драпежнікі і ўсёедныя.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Характэрна фазавая зменлівасць — полімарфізм. Адно пакаленне за год.

Арэал і экалогія

Пашыраны амаль усюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць у траве, на кустах і дрэвах, некаторыя ў глебе і на яе паверхні. На Беларусі каля 70 відаў з надсямействаў конікавых (Tettigonioidea), саранчовых (Acridoidea), тэтрыгідавых (Tetrigoidea) і цвыркуновых (Gryllidae).

Сістэматыка

Вядомы з верхняга карбону (каля 270 млн г. назад). 2 падатрады: даўгавусыя (Nematocera) з надсямействамі конікавых (Tettigonioidea), цвыркуновых (Grylloidea), цвыркунападобных (Gryllacridoidea), эдысхідавых (Oedischioidea) і караткавусыя (Caelifera) з надсямействамі саранчовых (Acridoidea), бестымпанальных (Eumastacidae), пухірчатых (Pneumoroidea), трыперставых (Tridactyloidea), тэтрыгідавых (Tetrigoidea). Каля 20 тысяч відаў.

Значэнне

Некаторыя віды — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.

Літаратура