Пратэсты супраць SOPA і PIPA (18 студзеня 2012)

У знак пратэсту супраць законапраекта «Stop Online Piracy Act» (SOPA), які абмяркоўваецца ў Кангрэсе ЗША раздзел Вікіпедыі на англійскай мове 18 студзеня 2012 года быў адключаны на 24 гадзіны.

Забастоўка Вікіпедыі.
Так выглядала кожная старонка Вікіпедыі 18 студзеня 2012 года.)

Прычыны

Па меркаванні заснавальніка Вікіпедыі Джымі Уэйлса, закон, які збіраюцца прыняць улады ЗША, паставіць пад пагрозу будучыня і свабоду ўсяго інтэрнэту.

Забастоўку падтрымалі шэраг найбуйнейшых IT-кампаній, у тым ліку Google, Twitter, Mozilla, Facebook, eBay, Лабараторыя Касперскага[1].

Іншыя моўныя раздзелы падтрымалі забастоўку публікацыяй інфармацыйных банараў. Паведамленне пра пратэст на старонках англійскай Вікіпедыі бачылі больш 162 мільёна чалавек[2].

Наступствы

Забастоўка англійскай Вікіпедыі шырока асвятлялася ў прэсе такімі кампаніямі як: ABC Australia,[3] CBC,[4] BBC,[5] der Spiegel,[6] Le Figaro,[7] Le Monde,[8] Libération,[9] Fox News,[10] The Guardian,[11] Menafn,[12] News Limited,[13] Sky News,[14] The Age,[15] The Hindu,[16] The New York Times,[17][18] The Washington Post,[19] The Wall Street Journal[20] і The Times of India.[21]

На наступны дзень 18 сенатараў ЗША з 100, уключаючы 11 ініцыятараў законапраекта, заявілі, што яны больш не падтрымліваюць законапраект, што робіць практычна немагчымым прыняцце яго Кангрэсам.[22]

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі