Mozilla

Mozilla (стылізаваная назва moz://a) — супольнасць распрацоўкі свабоднага праграмнага забеспячэння, заснаваная ў 1998 годзе супрацоўнікамі кампаніі Netscape. Супольнасць распрацоўвае, распаўсюджвае і падтрымлівае прадукты Mozilla, прасоўвае свабоднае праграмнае забеспячэнне і адкрытыя стандарты.[5] Падтрымку супольнасці забяспечвае некамерцыйная арганізацыя Mozilla Foundation і яе даччыная камерцыйная кампанія Mozilla Corporation.[6]

Mozilla
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыінекамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання31 сакавіка 1998 (26 гадоў таму) (1998-03-31)
Галінасвабодныя праграмы
ПрадукцыяMozilla Firefox
Матчыная арганізацыяMozilla Foundation[1]
Член у
mozilla.org/be/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Супольнасць Mozilla стварыла такія праграмы як вэб-браўзер Firefox, паштовы кліент Thunderbird, сістэму адсочвання памылак Bugzilla, браўзерны рухавічок Gecko, сэрвіс Pocket і іншыя. [7]

Гісторыя

Мітчэл Бэйкер распавядае пра раннюю гісторыю Mozilla

23 студзеня 1998 г. кампанія Netscape паведаміла, што набор праграм Netscape Communicator будзе бясплатным і што зыходны код будзе свабодна распаўсюджвацца.[8] Праз дзень супрацоўнік Netscape Джэймі Завінскі зарэгістраваў дамен mozilla.org.[9] Праект атрымаў назву «Mozilla» паводле пачатковай назвы браўзера Netscape Navigator[10] і выкарыстоўваўся для каардынацыі распрацоўкі Mozilla Application Suite, свабоднай версіі Netscape Communicator. Джэймі Завінскі сказаў, што ён прыдумаў назву «Mozilla» на сустрэчы супрацоўнікаў Netscape.[11] Невялікай групе супрацоўнікаў Netscape даручылі каардынаваць новую суполку.

Спачатку Mozilla імкнулася быць пастаўшчыком для такіх кампаній, як Netscape, якія камерцыйна выкарыстоўвалі б код свабодных праграм.[12] Калі ў ліпені 2003 года мацярынская кампанія Netscape (AOL) значна скараціла свой удзел у Mozilla, была створана арганізацыя Mozilla Foundation для кіраўніцтва праектам.[13] Неўзабаве пасля гэтага суполка Mozilla адмовілася ад праекта Mozilla Suite на карысць стварэння асобных незалежных праграм, у першую чаргу вэб-браўзера Firefox і паштовага кліента Thunderbird, і перайшла да мадэлі перадавання іх непасрэдна грамадскасці.[14]

З тых часоў Mozilla прапанавала новыя прадукты, такія як Firefox на мабільных платформах (перш за ўсё Android),[15] мабільную аперацыйную сістэму пад назвай Firefox OS (распрацоўка спынена),[16] сістэму ідэнтыфікацыі ў сеціве пад назвай Mozilla Persona і пляцоўку для праграм на аснове HTML5.[17]

У канцы 2013 года Mozilla абвясціла аб пагадненні з Cisco Systems, паводле якога Firefox будзе выкарыстоўваць пададзены Cisco кодэк[18] для прайгравання прапрыетарнага фармату відэа H.264.[19][20] У рамках пагаднення Cisco будзе плаціць любыя патэнтныя ліцэнзійныя зборы, звязаныя з бінарнымі файламі, якія яна распаўсюджвае.

Каштоўнасці

Маніфест Mozilla

Маніфест Mozilla акрэслівае мэты і прынцыпы Mozilla.[21] У ім гаворыцца аб адносінах Mozilla да інтэрнэту, затым апісваецца, як Mozilla бачыць сваё месца ў яго развіцці, і, нарэшце, раскрываецца дзесяць прынцыпаў:

  1. інтэрнэт — гэта неад’емная частка сучаснага жыцця, ключавы кампанент у адукацыі, зносінах, супрацоўніцтве, бізнесе, забавах і грамадстве ў цэлым;
  2. інтэрнэт з’яўляецца глабальным грамадскім рэсурсам, які павінен заставацца адкрытым і даступным;
  3. інтэрнэт павінен узбагачаць жыццё кожнага чалавека;
  4. бяспека і прыватнасць людзей у інтэрнэце маюць асноватворнае значэнне і не могуць разглядацца як другарадныя моманты;
  5. людзі павінны мець магчымасць фарміраваць інтэрнэт і сваё знаходжанне ў ім;
  6. эфектыўнасць інтэрнэту як публічнага рэсурсу залежыць ад сумяшчальнасці (пратаколаў, фарматаў даных, зместу), наватарства і дэцэнтралізацыі работы па развіццю інтэрнэту ва ўсім свеце;
  7. свабоднае праграмнае забеспячэнне і адкрыты праграмны код спрыяюць развіццю інтэрнэту ў якасці грамадскага рэсурсу;
  8. празрыстасць дзейнасці супольнасцяў спрыяе сумеснай працы, павышае адказнасць і давер;
  9. камерцыйны ўдзел у развіцці інтэрнэту дае вялікую выгаду; пры гэтым важна выканаць баланс паміж камерцыйным прыбыткам і грамадскай карысцю;
  10. павелічэнне грамадскіх аспектаў карысці інтэрнэту з’яўляецца важнай задачай, вартай выдаткаў часу і ўвагі.


Абавязкі

Часткай маніфеста з’яўляецца тэкст уласных абавязкаў Mozilla Foundation:[21]

Mozilla Foundation сваімі дзеяннямі будзе падтрымліваць і прасоўваць маніфест Mozilla. У прыватнасці, мы будзем:

  1. ствараць і развіваць тэхналогіі з адкрытымі зыходнымі кодамі і супольнасці, якія падтрымліваюць прынцыпы маніфеста;
  2. ствараць і распаўсюджваць больш спажывецкіх прадуктаў, якія падтрымліваюць прынцыпы маніфеста;
  3. выкарыстоўваць актывы Mozilla (інтэлектуальную ўласнасць — аўтарскія правы і гандлёвыя маркі, інфраструктуру, сродкі і рэпутацыю) для падтрымкі інтэрнэту як адкрытай платформы;
  4. прасоўваць мадэлі для стварэння эканамічных каштоўнасцяў на карысць грамадства, і
  5. прасоўваць прынцыпы маніфеста Mozilla у грамадскім жыцці і ў Інтэрнэт-індустрыі.

Праграмы

Firefox

Абноўлены лагатып Firefox

Пад брэндам Firefox супольнасць Mozilla распрацоўвае сямейства праграмных прадуктаў, з браўзерам Mozilla Firefox у якасці флагманскага прадукту.[22][23]

Браўзер Firefox

Браўзер Firefox — гэта вэб-браўзер і флагманскі праграмны прадукт Mozilla. Ён даступны як для настольных камп’ютараў, так і ў мабільнай версіі. Firefox выкарыстоўвае рухавічок браўзера Gecko для адлюстравання вэб-старонак. [24] Станам на 2015 год Firefox меў прыкладна 10-11 % долі рынку браўзераў ва ўсім свеце, што рабіла яго 4-м найбольш часта выкарыстоўваным вэб-браўзерам. [25] [26] [27]

Firefox Lockwise

Firefox Lockwise — гэта менеджар пароляў, створаны Mozilla. На дэсктопных камп’ютарах быў часткай браўзера Firefox. На смартфонах Firefox Lockwise быў прапанаваны як асобная праграма.

Firefox Monitor

Firefox Monitor — гэта інтэрнэт-сэрвіс, які паведамляе карыстальнікам, калі іх адрасы электроннай пошты і паролі былі раскрытыя ў выніку крадзяжу даных.[28]

Firefox Reality

У верасні 2018 года Mozilla абвясціла, што яе версія VR[чаго?] гатовая для выкарыстання. Браўзэр пад назвай Firefox Reality быў створаны цалкам для віртуальнай рэальнасці. У цяперашні час ён даступны на Oculus. [29]

У студзені 2019 года HTC таксама абвясціла аб партнёрстве з Mozilla. У рамках партнёрства вэб-браўзер Firefox Reality стаў даступны на гарнітурах Vive.[30]

У лютым 2022 года Mozilla абвясціла, што кампанія Igalia ўзяла на сябе кіраванне гэтым праектам пад новай назвай Wolvic. [31]

Firefox OS

Firefox OS — гэта свабодная аперацыйная сістэма, распрацаваная Mozilla для падтрымкі праграм на HTML5, напісаных з выкарыстаннем тэхналогій «адкрытага Інтэрнэту». Канцэпцыя Firefox OS заключаецца ў тым, што ўсё праграмнае забеспячэнне, даступнае карыстальнікам, будзе праграмамі HTML5, якія выкарыстоўваюць Open Web API для доступу да апаратнага забеспячэння тэлефона непасрэдна праз JavaScript.[32]

Firefox OS выкарыстоўвалася ў некалькіх смартфонах, напрыклад, Alcatel One Touch Fire, ZTE Open і LG Fireweb. Mozilla абвясціла аб завяршэнні распрацоўкі Firefox OS у снежні 2015 года.

Форк Firefox OS, KaiOS, распрацоўваецца далей і пастаўляецца з мноствам недарагіх прылад.

Pocket

Лагатып праграмы Pocket

Pocket — мабільная праграма і вэб-сэрвіс для кіравання спісам прачытаных артыкулаў з інтэрнэту. Распрацаваная спачатку толькі для браўзераў абмежаванага кола сістэм [33], цяпер яна даступная для macOS, Windows, iOS, Android, Windows Phone, BlackBerry і электронных кніг Kobo eReaders.[34]

Thunderbird

Thunderbird — свабодная праграма, кросплатформавы кліент электроннай пошты і навін, распрацаваны валанцёрамі cупольнасці Mozilla.

Bugzilla

Лагатып Bugzilla

Bugzilla — свабодная вэб-сістэма для адсочвання памылак, выпушчаная кампаніяй Netscape Communications у 1998 годзе разам з астатняй кодавай базай Mozilla. Знаходзіцца пад кіраўніцтвам Mozilla. Bugzilla выкарыстоўваецца рознымі арганізацыямі і праектамі, уключаючы Mozilla Foundation, ядро Linux, KDE, Red Hat, Eclipse і LibreOffice.[35]

Кампаненты

Gecko

Gecko — гэта рухавічок браўзера, які падтрымлівае вэб-старонкі, напісаныя з дапамогай HTML, SVG і MathML . Gecko напісаны на C++ і выкарыстоўвае NSPR для незалежнасці ад платформы. Яго зыходны код ліцэнзаваны публічнай ліцэнзіяй Mozilla.

Rust

Rust — гэта кампіляваная мова праграмавання, якая распрацоўваецца Mozilla Research. Яна распрацавана дзеля бяспекі, паралелізму і прадукцыйнасці. Мова Rust дазваляе ствараць аб’ёмныя і складаныя праграмы, пры гэтым адначасова хуткія і забяспечаныя ад эксплойтаў.

pdf.js

Pdf.js — бібліятэка, распрацаваная Mozilla, якая дазваляе візуалізаваць pdf-дакументы ў браўзеры з дапамогай HTML5 Canvas і JavaScript. Яна уключана па змаўчанні ў Firefox, што дазваляе браўзеру адлюстроўваць pdf-дакументы без знешняга плагіна.

Гл. таксама

Зноскі

  • https://fidoalliance.org/members/ Праверана 2 студзеня 2020.
  • https://web.archive.org/web/20230706095745/https://opensource.org/affiliates/
  • For exceptions, see «Values» section below.
  • About the Mozilla Corporation. Mozilla Foundation.
  • Mozilla Acquires Pocket – The Mozilla Blog. The Mozilla Blog.
  • Freeing the Source: The Story of Mozilla. Open Sources: Voices from the Open Source Revolution (29 сакавіка 1999).
  • Mozilla.org WHOIS, DNS, & Domain Info. DomainTools.
  • Marc Andreessen and Jim Clark: The Founders of Netscape.
  • Firefox | Internet browser (англ.). Encyclopedia Britannica.
  • Introduction to Mozilla Source Code. Mozilla. — «However, mozilla.org wants to emphasize that these milestones are being produced for testing purposes only.»
  • mozilla.org Announces Launch of the Mozilla Foundation to Lead Open-Source Browser Efforts.
  • mozilla development roadmap. Mozilla.
  • Better Browsing on Your Android Smartphone. AllThingsD.
  • Mozilla Releases Test Version of Firefox OS.
  • Mozilla Marketplace is live, lets you run web apps like desktop programs. Engadget.
  • cisco/openh264 · GitHub. github.com.
  • Mozilla will add H.264 to Firefox as Cisco makes eleventh-hour push for WebRTC's future — Tech News and Analysis(недаступная спасылка). gigaom.com. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2014. Праверана 2 ліпеня 2023.
  • Cisco to release open-source H.264 codec, Mozilla makes tactical retreat – TechRepublic. techrepublic.com.
  • а б Маніфест Mozilla. Mozilla.
  • Firefox: The Evolution Of A Brand. Mozilla Open Design. Mozilla (11 чэрвеня 2019).
  • Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Firefox. Firefox. Mozilla. [ Архівавана] з першакрыніцы https://web.archive.org/web/20200527151625/https://www.mozilla.org/en-US/firefox/products/.
  • Gecko Layout Engine. download-firefox.org (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы November 28, 2010.
  • Web Browser Market Share Trends. Awio Web Services LLC.
  • Top 5 Browsers. StatCounter.
  • Web browsers (Global marketshare). Roxr Software Ltd.
  • Firefox Monitor shows if your personal information was lost in a hack. CNET (25 верасня 2018).
  • Lucas Matney, The Verge. «Mozilla’s Firefox Reality web browser is now available.» September 18, 2018. Retrieved January 8, 2018.
  • Nick Statt, The Verge. «HTC partners with Mozilla to bring Firefox’s virtual reality web browser to the Vive headset.» January 7, 2018. Retrieved January 8, 2018.
  • Update on Firefox Reality.
  • Boot to Gecko Project. Mozilla (1 сакавіка 2012).
  • Nagappan, Ramu (June 11, 2010). "Read It Later app now available for iPad". Macworld.
  • Pocket Operating System Compatibility. getpocket.com.
  • Bugzilla Installation List.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)