Праяградж

горад у Індыі

Праяградж (або Алахаба́д; да XVII стагоддзя Праяг) — горад у Індыі ў штаце Утар-Прадэш, ля зліцця рэк Ганг і Джамна. 1 216 719 жыхароў (2011)[3]. Харчовая прамысловасць. Вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу. Універсітэт (1887). Радзіма Джавахарлала Нэру.

Горад
Праяградж
хіндзі: इलाहाबाद
англ.: Prayagraj
Краіна
Штат
Раён
Праяградж
Каардынаты
Плошча
Вышыня НУМ
98 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1216719 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0532
Паштовыя індэксы
211xxx
Аўтамабільны код
UP-70
Афіцыйны сайт
Праяградж на карце Індыі
Праяградж (Індыя)
Праяградж

Этымалогія

Горад названы Алахабадам магольскім імператарам Акбарам у 1583 годзе[4]. Назва горада «Алахабад» з’яўляецца спалучэннем арабскага слова «Алах» (Бог) і персідскага «-абад», якое можна перакласці як «стварыць сад». Адпаведна назву горада можна перакласці як «Сад Алаха»[4].

Свяшчэнны горад

Праяградж заснаваны ў 1583 годзе Акбарам Вялікім на месцы Праяга, які займае ганаровае месца сярод свяшчэнных гарадоў індуізму. Паводле падання, менавіта тут, каля зліцця свяшчэнных рэк Ганга, Джамны і Сарасваці, здзейсніў першае ахвярапрынашэнне Брахма.

Пра тое, што ў старажытнасці Праяг не саступаў па пашане і славе Бенарэсу і Хардвару, сведчыць калона Ашокі каля сцен Праяграджскай крэпасці.

Раз у 12 гадоў у Праяграджы адбываюцца масавыя індуцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбх-мела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці, у час якога у рэках веруючыя змываюць з сябе грахі і хваробы[5]. Гэта самае вялікае рэлігійнае свята свету, яно доўжыцца больш за месяц і за гэты час горад наведвае да 70 мільёнаў паломнікаў.

Гісторыя

Крэпасць часоў Акбара

Алахабад пабудаваны на месцы старажытнага свяшчэннага для індуістаў горада Праяг. Праяг узнік яшчэ ў ведычны перыяд і згаданы ў Ведах як месца, дзе Брахма, стваральнік Сусвету, правёў абрад ахвярапрынашэння[6]. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць існаванне тут культуры паўночнай чорнай глянцаванай керамікі (600—700 гг. да н.э.)[6]. Паводле Пуранаў Яяці, пакінуўшы Праяг, заваяваў Сапта-сінда[7].

Калі інда-арыі прыбылі ў Ар’яварту, Праяг (ці Каўшамбі) быў важным населеным пунктам рэгіёна[8]. Кіраўнікі царства Куру заснавалі каля Праяга горад Каўшамбі[9] і перанеслі ў яго сталіцу пасля таго, як былая сталіца царства, Хасцінапур, была разбурана паводкай[8].

Рэгіён Дааба, уключаючы Праяградж, кантраляваўся рознымі дзяржавамі. Рэгіён з’яўляўся часткай імперыі Маур’яў, царства Гупта і Кушанскага царства. У 1193 годзе Праяг стаў частку Дэлійскага султаната[10]. Пазней кантроль над Праягам перайшоў да Вялікіх Маголаў[11]. Кіраўнік імперыі Вялікіх Маголаў Акбар Вялікі, усведамляючы стратэгічнае значэнне Сангама, заклаў каля зліцця Джамны і Ганга крэпасць (форт Праяграджа) і назваў яе імем Алаха. Горад стаў сталіцай адной з самых квітнеючых правінцый Магольскай імперыі[12]. У 1599—1604 гг. тут хаваўся Джахангір, які паўстаў супраць бацькі. у 15 стагоддзі Алахабад стаў часткай імперыі Канаўдж[8].

Пасля распаду Магольскай імперыі на ўладанне Праяграджам прэтэндавалі маратхскія кіраўнікі. У 1765 годзе гарнізон у форце Праяграджа размясцілі брытанцы. Паражэнне пры Буксары вымусіла аудскага наваба перадаць у 1801 г. горад пад кіраванне Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У час Паўстанні сіпаяў у 1857 годзе горад стаў арэнай бязлітасных сутыкненняў. У 1904 годзе ён стаў адміністрацыйным цэнтрам Злучаных правінцый, якія пазней былі ператвораны ў штат Утар-Прадэш.

Праяградж лічыцца калыскай індыйскага руху за незалежнасць. У доме, дзе жылі Джавахарлал Нэру і Індзіра Гандзі, цяпер створаны музей. Праяградж — радзіма 7 з 14 прэм’ер-міністраў Індыі.

Геаграфія і клімат

Рака Джамна ў Праяграджы ў сезон дажджоў

Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 98 м. Праяградж размешчаны ў паўднёвай частцы штата каля зліцця рэк Ганг і Джамна[13][14]. Чыгунка падзяляе горад на дзве часткі[13]. На поўдзень ад чыгункі размешчаны стары горад, грамадзянскія лініі (белы горад) размешчаны на поўнач. Праяградж займае стратэгічна важнае становішча[15]. Алахабад, з’яўляючыся апошнім населеным пунктам на Джамне, у культурным плане, з’яўляецца ўскрайнім пунктам Заходняй Індыі[16]. Паколькі Праяградж размешчаны ў міжрэччы Ганга і Джамны (дааб), яго глебы з’яўляюцца галоўным чынам алювіяльнымі[17]

Праяградж, як і іншыя гарады раўнін Паўночнай Індыі, мае субтрапічны акіянічны клімат (Cwa) паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена[18]. Вылучаюць 3 сезоны: гарачае і засушлівае лета, халаднаватая і засушлівая зіма, цёплы і вільготны сезон мусонаў. Летні сезон доўжыцца з красавіка па чэрвень, максімальныя тэмпературы ў гэты перыяд дасягаюць 40-45 °C. Мусоны працягваюцца з пачатку ліпеня да канца верасня. Зімовыя тэмпературы могуць набліжацца да 0 °C. Самая высокая калі-небудзь зафіксаваная тэмпература: 48 °C, самая нізкая: −2 °C.

Клімат Праяграджа
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C32,836,342,545,848,448,845,642,739,640,636,031,948,8
Сярэдні максімум, °C23,226,733,339,441,639,634,232,932,932,929,624,832,8
Сярэдняя тэмпература, °C16,218,724,629,933,933,429,528,228,125,920,716,625,5
Сярэдні мінімум, °C8,911,316,222,226,328,026,525,924,720,414,39,919,4
Абсалютны мінімум, °C1,11,17,212,717,218,718,821,118,311,75,6−0,7−0,7
Норма ападкаў, мм1815451112626427920427912978
Крыніца: IMD [1] [2]

Насельніцтва

Дом-музей сямейства Нэру-Гандзі.

Насельніцтва горада паводле звестак перапісу 2001 года складае 1 206 785 чалавек, насельніцтва агламерацыі 4 936 105 чалавек. Узровень пісьменнасці складае 82 %. Найбольш распаўсюджаныя мовы насельніцтва: хіндзі і ўрду. Найбольш распаўсюджаны дыялект хіндзі, на якім размаўляюць у Праяграджы — авадхі, размаўляюць таксама на дыялектах кхары-балі і багхелі. Індуісты складаюць каля 86,81 % насельніцтва, мусульмане — 12,72 %, хрысціяне — 0,18 %, сікхі — 0,13 %, будысты — 0,04 %.

Эканоміка

У горадзе развіты харчасмакавая прамысловасць, вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу[5].

Транспарт

За 12 км ад цэнтра Праяграджа размешчаны аэрапорт, які здзяйсняе рэгулярныя рэйсы да Дэлі. Найбліжэйшыя міжнародныя аэрапорты знаходзяцца ў Варанасі (каля 148 км ад Праяграджа) і ў Лакхнау (каля 200 км). Транспартны вузел[5], праз горад праходзяць некалькі нацыянальных аўтамагістраляў. Праяградж звязаны чыгункай з іншымі гарадамі паўночнай Індыі, тут знаходзіцца штаб-кватэра Паўночна-цэнтральнай зоны Індыйскіх чыгунак.

Зноскі

  • Urban Agglomerations/Cities having population 1 lakh and above (англ.). Provisional Population Totals, Census of India 2011. Праверана 3 верасня 2012.
  • а б Etymology of the city(недаступная спасылка). Allahabad Kumbh Mela Committee. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 25 September 2012.
  • а б в Алахабад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • а б Shiva Kumar Dubey. Kumbh city Prayag. Centre for Cultural Resources and Training. pp. 31–41. Праверана 3 August 2012. {{cite book}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  • Koenraad Elst. Who is a Hindu?: Hindu revivalist views of Animism, Buddhism, Sikhism, and other offshoots of Hinduism. Voice of India. p. 7. ISBN 978-81-85990-74-3. Праверана 3 August 2012. {{cite book}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  • а б в Vincent Arthur Smith; Stephen Meredyth Edwardes. The Oxford history of India, from the earliest times to the end of 1911. The Clarendon press. Праверана 3 August 2012. {{cite book}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  • K-M. Sarup & Sons. p. 247. ISBN 978-81-7625-365-9. Праверана 3 August 2012. {{cite book}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  • Surinder Kaur; Tapan Kumar Sanyal. The Secular Emperor Babar: A victim of Indian partition. Lokgeet Parkashan. p. 78. ISBN 978-81-85220-07-9. Праверана 3 August 2012. {{cite book}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  • Stephen Meredyth Edwardes; Herbert Leonard Offley Garrett. Mughal Rule in India. Atlantic Publishers. pp. 279–281. ISBN 978-81-7156-551-1. Праверана 3 August 2012. {{cite book}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  • Pletcher, Kenneth (15 August 2010). The Geography of India: Sacred and Historic Places. The Rosen Publishing Group. p. 128. Праверана 21 March 2014.
  • а б HowStuffWorks «Geography of Allahabad» Архівавана 29 ліпеня 2012.
  • Allahabad Location Guide
  • Archaeology of Lower Ganga-Yamuna Doab (2 Vols.) by Deo Prakash Sharma at Vedic Books
  • http://books.google.com/books?id=EjtuAAAAMAAJ
  • http://www.connectjournals.com/file_full_text/314401H_02-10-21.pdf
  • Tropical Moist Climates — A Climate Type
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)