Прэзідэнт Грузіі

Прэзідэнт Грузіі — у адпаведнасці з Канстытуцыяй Грузіі[1] глава дзяржавы і глава выканаўчай ўлады, Вярхоўны Галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Грузіі, вышэйшы прадстаўнік Грузіі ў знешніх адносінах; накіроўвае яе ўнутранюю і знешнюю палітыку, забяспечвае адзінства і цэласнасць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх іншых устаноў.

Прэзідэнт Грузіі
груз. საქართველოს პრეზიდენტი


Пасаду займае
Саламэ Зурабішвілі
Узначальвае
Форма зваротуГаспадзін прэзідэнт, Ваша правасхадзіцельства
Афіцыйная рэзідэнцыя«Прэзідэнцкі Палац» у Аўлабары
Прызначаеццаабіраецца
Пасада з’явілася14 красавіка 1991
Першы на пасадзеЗвіяд Гамсахурдзія
СайтАфіцыйны сайт «Прэзідэнцкага Палаца»

Абіраецца праз ўсенароднае галасаванне срокам на пяць гадоў. Адна і тая ж асоба не можа абірацца прэзідэнтам больш чым на два срока запар.

9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР. 6 мая 1991 адбыліся выбары, на якіх прэзідэнтам Грузіі юыў абраны Звіяд Гамсахурдзія.У снежні 1991 — студзені 1992 гадоў у краіне адбыўся ваенны пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пасаду главы Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета рэспублікі, пасада прэзідэнта заставалася вакантнай. Толькі 5 лістапада 1995 года адбыліся выбары, на якіх Шэварднадзэ быў абраны прэзідэнтам. Потым 9 красавіка 2000 ён быў пераабраны. У выніку так званай «рэвалюцыі руж» Эдуард Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку.

4 студзеня 2004 прэзідэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасля разгону масавых акцый пратэсту апазіцыі ў лістападзе 2007 года ён быў вымушаны злажыць з сабе паўнамоцтвы, абвясціўшы датэрміновыя выбары. яны адбыліся 5 студзеня 2008 года, іх таксама выйграў Саакашвілі. Яго інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2008 года.

Чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 27 кастрычніка 2013 года.

Прысяга

Інаўгурацыя прэзідэнта адбываецца ў трэцюю нядзелю пасля выбараў. У ходзе цырымоніі прэзідэнт прыносіць прысягу перад богам і нацыяй:

Я, прэзідэнт Грузіі, ўрачыста прысягаю перад богам і саёй нацыяй абараняць Канстытуцыю Грузіі і яе незалежнасць, адзінства і непадзельнасць маёй краіны. Я буду чэсна выконваць абавязкі прэзідэнта. я стану абараняць дабрабыт і бяспеку свайго народа і клапаціцца аб адраджэнні і магутнасці сваёй нацыі і айчыны!

Спіс прэзідэнтаў Грузіі

!ПрэзідэнтФотаздымакПачатак пашнамоцтваўКанец паўнамоцтваўЗаўвагі
1Звіяд Гамсахурдзія
14 красавіка 19916 студзеня 1992
2Эдуард Шэварднадзэ
25 лістапада 199523 лістапада 2003Фактычна кіраваў краінай з 10 сакавіка 1992
Ніно Бурджанадзэ
23 лістапада 200325 студзеня 2004Часова выконвала абавязкі прэзідэнта
3Міхаіл Саакашвілі
25 студзеня 200425 лістапада 2007
Ніно Бурджанадзэ
25 лістапада 200720 студзеня 2008Часова выконвала абавязкі прэзідэнта
Міхаіл Саакашвілі
20 студзеня 200817 лістапада 2013
4Георгій Маргвелашвілі
17 лістапада 201316 снежня 2018
5Саламэ Зурабішвілі
16 снежня 2018

Цікавыя факты

Ніводны з прэзідэнтаў Грузіі не пакінуў сваю пасаду пасля заканчэння тэрміна паўнамоцтваў ці дабраахвотна да заканчэння тэрміна. Гэтая чарада перарвалася 27 кастрычніка 2013 года, калі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары 4-га прэзідэнта Грузіі.

Зноскі

Спасылкі