Прэзідэнт Непала

Прэзідэнт Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал (непальск.: संघीय प्रजातान्त्रिक गणराज्य नेपालका राष्ट्रपति) — вышэйшая дзяржаўная пасада ў Непале. Прэзідэнтам Непала з 29 кастрычніка 2015 года з’яўляецца Бідх’я Дэві Бхандары.

Прэзідэнт Непала
непальск.: संघीय प्रजातान्त्रिक गणराज्य नेपालका राष्ट्रपति
Пасаду займае
Рам Чандра Паудэл[1]
з 13 сакавіка 2023
Узначальвае
Тэрмін паўнамоцтваў5 гадоў
Пасада з’явілася28 мая 2008
Першы на пасадзеРам Баран Ядаў
СайтPresidentOfNepal.gov.np

Гісторыя

Пасля шматгадовай грамадзянскай вайны і дэмакратычнага руху, 18 мая 2006 года прэм’ер-міністр Непала Гірыджа Прасад Каірала абвясціў на пасяджэнні парламента аб пазбаўленні караля Г’янендры большай часткі паўнамоцтваў і абвяшчэнні краіны свецкай дзяржавай[2]. 15 студзеня 2007 года з прычыны стварэння часовага ўрада і прыняцця часовай канстытуцыі кароль быў адхілены ад улады і прэм’ер-міністр стаў выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы і ўрада[3]. 28 мая 2008 года на першым пасяджэнні ўстаноўчага сходу ў Непале была скасаваная манархія і краіна абвешчана Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай[4]. Па выніках першых прэзідэнцкіх выбараў, 23 ліпеня 2008 года Рам Баран Ядаў заступіў на пасаду першага прэзідэнта Непала[5]. Ён павінен быў прабыць на гэтай пасадзе два гады да прыняцця новай канстытуцыі, аднак праца над ёй зацягнулася на сем гадоў[6]. Нарэшце, 20 верасня 2015 года новы асноўны закон краіны быў прыняты ўстаноўчым сходам і падпісаны прэзідэнтам Ядавам[7]. Згодна з канстытуцыяй, Непал ахарактарызаваны як свецкая Рэспубліка, якая складаецца з сямі федэральных зямель, у краіне павінны быць праведзены новыя выбары[8][9]. 29 кастрычніка 2015 года на пасаду прэзідэнта была абраная Бідх’я Дэві Бхандары, якая стала другім чалавекам і першай жанчынай на гэтай пасадзе[10][11].

Паўнамоцтвы і абавязкі

Прэзідэнт Непала выконвае цырыманіяльныя абавязкі і займае пасаду галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі, у той час як прэм’ер-міністр з’яўляецца лідарам нацыі[12][6]. Прэзідэнт абіраецца шляхам непрамых выбараў на тэрмін у пяць гадоў. Кандыдатам у прэзідэнты можа быць любы грамадзянін Непала, які дасягнуў узросту 45 гадоў і мае права абірацца ў Федэральны парламент[13]. Рэзідэнцыяй прэзідэнта з’яўляецца палац «Растрапаці Бхаван» ў Катманду[14]. Зарплата прэзідэнта на 2015 год складае 109,410 непальскіх рупій у месяц[15].

Прэзідэнты Непала

ПартрэтІмя
(гады жыцця)
Тэрмін паўнамоцтваўПартыя
УступіцьПакінуўДзень
В. а. кіраўніка дзяржавы Гірыджа Прасад Каірала
(1925—2010)
15 студзеня 200723 ліпеня 2008740Непальскі кангрэс
1 Прэзідэнт Рам Баран Ядаў
(нар. 1948)
23 ліпеня 200829 кастрычніка 20152654Непальскі кангрэс
2Прэзідэнт Бідх’я Дэві Бхандары
(нар. 1961)
29 кастрычніка 201513 сакавіка 20232693Камуністычная партыя Непала (аб’яднаная марксісцка-ленінская)
3Прэзідэнт Рам Чандра Паудэл
(нар. 1944)
13 сакавіка 2023дзеючы413Непальскі кангрэс

Зноскі

Спасылка

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)