Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША

амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы

Прэ́мія Гі́льдыі кінаакцё́раў (англ.: Screen Actor Guild Awards; SAG Awards) — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы. Прэмія з’яўляецца адной з галоўных узнагарод у галівудскай кінаіндустрыі, нароўні з прэміямі «Залаты глобус» і «Оскар».

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША
англ.: Screen Actor Guild Awards
Тыпгрупа ўзнагарод[d]
ЗаснавальнікSAG-AFTRA[d]
Заснаванне1995
Узнагарода заДасягненні ў кінафільмах і тэлевізійных серыялах
Краіна
Сайтsagawards.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнагарода ўяўляе сабой статуэтку «Акцёр», аголеную мужчынскую фігуру, якая трымае маску камедыі і маску трагедыі[1]. Вышыня статуэткі складае 16 цаляў (41 см), а вага — больш за 12 фунтаў (5,4 кг) і адліта з бронзы[2].

Лідэрамі па колькасці ўзнагарод з’яўляюцца Джулія Луі-Дрэйфус (9 узнагарод) і Алек Болдуін (8 узнагарод).

Намінацыі

Ігравое кіно

  • Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
  • Найлепшая мужчынская роля
  • Найлепшая жаночая роля
  • Найлепшая мужчынская роля другога плана
  • Найлепшая жаночая роля другога плана
  • Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно

Тэлевізійныя серыялы

  • Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
  • Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
  • Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле

Спецыяльная намінацыя

Зноскі

Спасылкі