Прэсная вада

Прэсная вада — супрацьлегласць марской вады, ахоплівае тую частку даступнай вады Зямлі, у якой солі ўтрымліваюцца ў мінімальнай колькасці.

Крыніца

Вада, салёнасць якой не перавышае 0,1 %, нават у форме пары ці лёду завецца прэснай. Ледзяныя масівы ў палярных рэгіёнах і ледавікі ўтрымліваюць у сабе найбольшую частку прэснай вады зямлі. Апроч гэтага, прэсная вада існуе ў рэках, ручаях, прэсных азёрах, а таксама ў аблоках. Па розных падліках, дзель прэснай вады ў агульнай колькасці вады на Зямлі складае 2,5—3 %.

Каля 85—90 % запасаў прэснай вады ўтрымліваецца ў выглядзе лёду.

У сувязі з пашырэннем забруджання крыніц вады, ростам насельніцтва, засваеннем новых тэрыторый паўстае задача штучнага атрымання прэснай вады. Гэтага дасягаюць:

  • апрасненнем марской вады, у тым ліку сонечным апрасненнем
  • кандэнсацыяй вадзяной пары з паветра, з выкарыстаннем глыбіннай марской вады;
  • кандэнсацыяй вадзяной пары ў сутачных акумулятарах холаду, у прыватнасці — натуральнага паходжання, такіх як пячоры ў прыбярэжных скалах.

Апошні спосаб стварае велізарныя прыродныя запасы прэснай вады ў прыбярэжных раёнах шэрагу краін, якія былі выяўлены нядаўна. Пласты з прэснай вадой часам цягнуцца і пад марскім дном, а праз расколіны ў непранікальных пластах б'юць прэсныя ключы.

Кошт прэснай вады становіцца такім высокім, што распачаты выпуск халадзільных установак, якія атрымліваюць ваду з вільготнага паветра метадам кандэнсацыі.

Часткі гідрасферыАб'ём вады, км3% агульнага аб'ёму
Ледавікі24 000 00085
Падземныя воды4 000 00014
Азёры і вадасховішчы155 0000,6
Глебавая вільгаць83 0000,3
Пары атмасферы14 0000,06
Рачныя воды1 2000,004
Разам28 253 200100

Літаратура

  • Jackson, Robert B., Stephen R. Carpenter, Clifford N. Dahm, Diane M. McKnight, Robert J. Naiman, Sandra L. Postel, and Steven W. Running. 2001. Water in a changing world. Ecological Applications 11(4): 1027-1045.
  • Richter, Brian D., Ruth Mathews, David L. Harrison, and Robert Wigington. 2003. Ecologically sustainable water management: managing river flows for ecological integrity. Ecological Applications 13(1): 206-224.
Салёнасць у праміле
Прэсная вадаСаланаватая вадаМінералізаваная вадаРапа
< 0.50.5 — 3030 — 50> 50