Пушка

Пу́шка (ад польск. puszka ад стара-чэшск. puška — «стрэльба, гармата, наогул усякая агнястрэльная зброя»[1][2]): тып гарматы, прызначаны для насцільнай стральбы па наземных (надводных) цэлях.[3]

Сучасная 155 мм гармата CITER L33 (Аргенціна, 2000-я гг.).
Гармата сістэмы Шнейдэра пач. 20 ст.

Мае доўгі ствол (40 — 80 калібраў), вялікую пачатковую хуткасць снарадаў (б.з. 700 м/с) і перасягае ўсе іншыя тыпы гармат у дальнасці стральбы. Класіфікуюцца, як і наогул гарматы, паводле спосабу перамяшчэння і канструкцыі і г.д. Некаторыя пушкі называюцца універсальнымі, бо яны здольныя весці агонь па наземных, паветраных і марскіх цэлях.

Гл.далей: класіфікацыя гармат.

Зноскі