Пётр Андрэевіч Пілютаў

лётчык, Герой Савецкага Саюза

Пётр Андрэевіч Пілютаў (23 снежня 1906, Гомельская вобласць — 24 сакавіка 1960, Ленінград) — лётчык-ас, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, які атрымаў 23 паветраных перамогі.

Пётр Аляксеевіч Пілютаў
Дата нараджэння23 снежня 1906(1906-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці24 сакавіка 1960(1960-03-24) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаўавіяцыя
Званне
Капітан ВПС СССР
Капітан ВПС СССР
Бітвы/войныСавецка-фінляндская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Айчыннай вайны 2 ступеніОрдэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Чырвонай Зоркі
У адстаўцы
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Даваенныя гады

Нарадзіўся ў вёсцы Лучын цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. З 1924 года — рабочы металургічнага завода ў горадзе Аша Чэлябінскай вобласці.

У РККА з 1928 года. Скончыў ваенную школу авіяцыйных тэхнікаў у 1932 годзе, Качынскую ваенную школу лётчыкаў  (руск.) у 1935 годзе. У 1934 годзе ўдзельнічаў у выратаванні чалюскінцаў, на пасадзе механіка ў знакамітага лётчыка Каманіна[1], з якім неаднаразова садзіўся на лёд Чукоцкага мора. У 1938 годзе ўдзельнічаў у баях ля возера Хасан, у савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў. Член КПСС з 1939 года.

Вялікая Айчынная вайна

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Намеснік камандзіра 154-га знішчальнага авіяцыйнага палка (275-я знішчальная авіяцыйная Пушкінская Чырвонасцяжная дывізія, 13-я паветраная армія, Ленінградскі фронт).

17 снежня 1941 года над Ладожским возерам пры адзіночным палёце з мэтай прыкрыцця транспартных самалётаў з блакаднага Ленінграда капітан Пілютаў сутыкнуўся з 6 знішчальнікамі праціўніка (адзін І-15 (па іншых дадзеных — І-16 або P-40 Кіціхаук) супраць шасцярых Хейнкель 113 (па іншых дадзеных — 6 самалётаў Bf 109)). У няроўным паветраным баі ён збіў 2 варожыя самалёты і, нягледзячы на раненні, здолеў пасадзіць свой падбіты самалёт. Да гэтага часу зрабіў 170 баявых вылетаў. Урачы, якія аперыравалі лётчыка, налічылі на яго целе 21 рану.

Праз некаторы час ён зноў стаў у строй і ў адным з першых баёў у студзені 1942 года збіў свайго ранейшага крыўдзіцеля — германскага аса — нямецкага лётчыка, камандзіра 1-й эскадрыллі 54-й знішчальнай эскадры Гауптманна Франца Экерле (па іншых дадзеных 14 лютага 1942 года Экерле быў збіты камандзірам 5 аэ 5-га зап Дзмітрыем Лаўрэнцьевічам Пятрухіным). У паветраных баях асабіста збіў 6 і ў складзе групы 4 самалёты праціўніка.

Гвардыі падпалкоўнік Пілютаў Пётр Андрэевіч[2] 28 мая 1943 года прызначаны камандзірам 29-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйна палка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10 снежня 1943 года. Усяго за час вайны правёў 76 паветраных баёў, збіў 17 (23) самалётаў праціўніка.

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі ў Маскве на Чырвонай плошчы 24 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны

Працягваў службу ў авіяцыі. З 1955 года палкоўнік Пилютов — у запасе. Жыў і працаваў у Ленінградзе, займаўся выхаваннем падрастаючага пакалення (удзельнічаў у школьных сходах, навучанні ПВП і г . д.).

Памёр 24 сакавіка 1960 года. Пахаваны на Камуністычнай пляцоўцы Аляксандра-Неўскай Лаўры (цяпер Казачыя могілкі).

Памяць

  • У горадзе Аша імя Пілютава носіць парк.
  • У Санкт-Пецярбургу імя лётчыка Пилютова носіць вуліца ў Краснасельскім раёне,
    Мемарыяльная дошка ў Санкт-Пецярбургу

на вуліцы ўстаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі: на тарцы дома на скрыжаванні з праспектам Ветэранаў[3] і на будынку школы № 242[4]

  • У школе № 242 горада Санкт-Пецярбурга існуе школьны музей Героя Савецкага Саюза Пятра Андрэевіча Пилютова і яго баявых сяброў[5].
  • У горадзе Рагачоў Беларусі імя лётчыка Пілютава носіць вуліца.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Пётр Андрэевіч Пілютаў на сайце «Героі краіны»

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі