Чукоцкае мора

Чукоцкае мораускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, размешчана паміж Чукоткай і Аляскай. На Захадзе пралівам Лонга злучаецца з Усходне-Сібірскім морам, на ўсходзе ў раёне мыса Бароў злучаецца з морам Бафорта, на поўдні Берынгаў праліў злучае яго з Берынгавым морам Ціхага акіяна.

Фізіка-геаграфічнае становішча

Плошча 589 600 км². 56 % плошчы дна займаюць глыбіні менш за 50 м, максімальная глыбіня 160 метраў. Тэмпература вады летам ад 4 да 12 °C, зімой ад −1,6 да −1,8 °C.

Берагавая лінія парэзана слаба. Залівы: Калючынская губа, Кацэбу, бухта Шышмарова. З кастрычніка—лістапада па май—чэрвень мора пакрытае льдамі. На поўначы Мыс Ванкарэм.

У мора ўпадаюць рэкі Амгуэма[1], Наатак.

Зноскі