Раланду Фансека

партугальскі футбаліст

Рала́нду Жо́ржы Пі́рыш да Фансека (парт.: Rolando Jorge Pires da Fonseca; нар. 31 жніўня 1985, Сан-Вісенты, Каба-Вердэ) — партугальскі футбаліст кабавердыйскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2018).

Футбол
Раланду
Агульная інфармацыя
Поўнае імяРаланду Жоржы Пірыш да Фансека
Нарадзіўся31 жніўня 1985(1985-08-31)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Партугалія
Рост191 см
Вага81 кг
Пазіцыяцэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1999—2003Партугалія Кампамаярэншы
2003—2004Партугалія Белененсіш
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008Партугалія Белененсіш97 (7)
2008—2015Партугалія Порту112 (7)
2013  Італія Напалі7 (0)
2013—2014  Італія Інтэрнацыянале29 (4)
2015   Бельгія Андэрлехт6 (0)
2015—2019 Францыя Марсель90 (6)
2020—2022Партугалія Брага13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2008Партугалія Партугалія (да 21)7 (0)
2009—2018Партугалія Партугалія21 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

«Белененсіш»

Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Кампамаярэншы», адкуль перайшоў у «Белененсіш». 28 жніўня 2004 года ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клубам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а яго каманда перамагла 3:0[3]. У наступных сезонах ён стаў іграком асновы клуба і правёў там яшчэ 4 гады.

«Порту»

15 красавіка 2008 года Раланду, у статусе свабоднага агента, перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4]. У першым жа сезоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Педру Эмануэла, стаўшы іграком асновы каманды, якая перамагла ў чэмпіянаце і Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсвяткаваў перамогу ў Лізе Еўропы.

У чэрвені 2011 года Раланду зацікавілася італьянская «Рома»[5], а пазней і «Мілан». Аднак, у студзені 2013 года ён на правах арэнды стаў іграком «Напалі», а ўлетку таго ж года — «Інтэра». Пазней гуляў у бельгійскім «Андэрлехце».

«Марсель»

31 жніўня 2015 года стаў іграком «Марселя»[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

«Брага»

У лютым 2020 года далучыўся да «Брагі», дзе гуляў да канца сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера

Нягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вердэ, ён ва ўзросце 14 гадоў з сям’ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства і стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадах Раланду гуляў на моладзевых першынствах Еўропы.

З 2009 года ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі.

Дасягненні

Клубныя

«Порту»:

  • Чэмпіён Партугаліі (3): 2009, 2011, 2012
  • Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011
  • Уладальнік Суперкубка Партугаліі (4): 2009, 2010, 2011, 2012
  • Пераможца Лігі Еўропы: 2011

«Брага»:

  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2021

Крыніцы

  • Выступы Раланду ў Выступления 2004—2005 гадах(недаступная спасылка)
  • «Порту» приобрел защитника «Белененсеша»
  • «Рома» хочет подписать защитника «Порту» Роланду Архівавана 17 чэрвеня 2011.
  • Роланду перешел в «Марсель»
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі