ФК Напалі

італьянскі футбольны клуб

«Напалі» (італ.: Napoli) — італьянскі футбольны клуб з горада Неапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Трохразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990, 2023), шасціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЕФА (1989). Колеры клуба — блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы Напалі праводзіць на стадыёне «Сан-Паола». «Напалі» з’яўляецца адным з наймацнейшых клубаў Паўднёвай Італіі і чацвёртым клубам краіны паводле колькасці заўзятараў.

Напалі
SSC Neapel.svg
Поўная назваSocietà Sportiva Calcio Napoli S.p.A.
Заснаваны1 жніўня 1926
ГорадНеапаль, Італія
СтадыёнСан-Паола
Умяшчальнасць: 60 240
УладальнікFilmauro[d]
ПрэзідэнтАўрэліа Дэ Лаўрэнціс[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатСерыя A
2022/231 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Пачынаючы з моманту заснавання ў 1926 годзе, клуб некалькі разоў змяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменавана ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 года, калі «Напалі» спасцігла банкруцтва. Новы прэзідэнт Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс адрадзіў клуб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».

Гісторыя

Папярэднікі

Футбол у Неапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі англійскі марак Уільям Потс, яго кампаньён Гектар Баён і неапалітанцы Сальсі, Катэрына і Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзідэнтам клубу стаў Амадэа Сальсі. Першы матч неапалітанцы згулялі з экіпажам англійскага карабля «Арабіка» і перамаглі з лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клуб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».

З прычыны, што ў ранніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клубы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клубы Неапаля і Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадах, «Наплес» перамагаў фіналы кубка. Дагэтуль колеры формы неапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя майкі і белыя трусы.

У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гектар Баён вырашыў заснаваць свой клуб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клубы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але развіццю абедзвюх каманд перашкодзіла Першая сусветная вайна, а неўзабаве пасля яе, у 1922 годзе, клубы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ.: FBC Internaples). Датай заснавання цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 года, калі кіраўнікі «Інтэрнаплеса» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».

Тытулы

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрАлекс Мерэт1997
3 АбНатан2001
4 ПАДыега Дэмэ1991
5 АбЖуан Жэзус1991
6 АбМарыу Руй1991
8 ПАХамед Траарэ2000
9 НапВіктар Осімхен1998
13 АбАмір Рахмані1994
14 БрМікіта Канціні1996
16 БрГуберт Ідасяк2002
17 АбМаціяс Алівера1997
18 НапДжавані Сімеонэ1995
20 ПАПётр Зялінскі1994
Паз.ІмяНар.
21 ПАМатэа Палітана1993
22 АбДжавані Дзі Ларэнца (капітан)1993
24 ПАЕнс Каюстэ1999
26 НапСірыл Нгонгэ2000
29 ПАЕспер Ліндстрэм2000
30 АбПаскуале Мацокі1995
32 ПАЛеандэр Дэндонкер1995
55 АбЛеа Эстыгор1999
68 ПАСтаніслаў Лобатка1994
77 НапХвіча Кварацхелія2001
81 НапДжакома Распадоры2000
95 БрП’ерлуіджы Галіні1995
99 ПААндрэ-Франк Замбо-Ангіса1995

Крыніцы

Спасылкі