Расоны
Расо́ны[3] (афіц. транс.: Rasony) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Расонскага раёна, на беразе Расонскага возера. За 170 км ад Віцебска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь на лініі Полацк—Невель (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Полацкам, Верхнядзвінскам, Невелем. Насельніцтва 4 888 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак Расоны
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Паводле археалагічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага пасёлка існавалі ўжо ў X—ХІІ стст.[5] Першы пісьмовы ўспамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводства змяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час мясціна знаходзілася ў валоданні Ф. Корсака[6] і налічвала 7 дымоў. У Інфлянцкую вайну вёску акупавалі войскі маскоўскага цара Івана Жахлівага, але праз некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкай (з 1796 — у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні). Паводле звестак Віцебскага губернскага статыстычнага камітэту, станам на 1877 год тут было 12 дымоў; тут існавала карчма, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночае (1866) і мужчынскае (1869) вучылішчы, дзейнічалі 2 царквы. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазнясенскай воласці Полацкага павета.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Расоны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёна (цягам 1962—1965 у Полацкім раёне.).
У Другую сусветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 12 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 года пасёлак атрымаў афіцыйны статус гарадскога пасёлка[7].
13 лістапада 2005 года ў Расонах асвяцілі кутны камень касцёла святога Іасафата Кунцэвіча[8]. 20 студзеня 2006 года адбылося зацверджанне гербу пасёлка. 19 красавіка 2010 года Расоны ўзнагародзілі вымпелам «За мужнасьць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[9].
Насельніцтва
|
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Расоны». Дом паляўнічага.
Культура
Славутасці
Вядомыя асобы
- Анатоль Канапелька — беларускі паэт, перакладчык;
- Сцяпан Іванавіч Жукаў (1923—1997) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза. Пэўны час жыў у Расонах[15];
- Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў (нар. 1949) — беларускі навуковец у галіне матэрыялазнаўства.
- Дзяніс Урад (нар. 1991) — афіцэр Генеральнага штабу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палітычны зняволены.
Гл. таксама
Зноскі
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "2016-Estimate", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Літаратура
- Расоны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Расоны // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 625. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Расоны
- Геаграфічныя звесткі па тэме Расоны на OpenStreetMap