Рассеянне мікрачасціц

Рассе́янне мікрачасці́ц — фізічны працэс, пры якім узаемадзеянне часціц (атамаў, малекул, нуклонаў, атамных ядраў і іншых) вядзе да змены іх імпульсу.

Пры рассеянні мікрачасціц з невялікай энергіяй выяўляюцца іх хвалевыя ўласцівасці, і працэс нагадвае рассеянне святла, пры рассеянні мікрачасціц з высокай энергіяй — карпускулярныя ўласцівасці.

Рассеянне бывае пругкае і няпругкае (разам са зменай імпульсу часціц змяняюцца іх унутраныя станы ці ўтвараюцца новыя часціцы).

Важнейшая колькасная характарыстыка рассеяння мікрачасціц — эфектыўнае сячэнне, вымярэнне якога дае магчымасць даследаваць унутраную структуру часціц і вывучаць законы іх узаемадзеяння (гл. формула Рэзерфарда).

Класічная тэорыя рассеяння мікрачасціц грунтуецца на законах класічнай механікіквантавамеханічнай тэорыі рассеянне мікрачасціц апісваецца матрыцай рассеяння, праз элементы якой выражаюцца вымераныя фізічныя велічыні (сячэнне рассеяння, палярызацыя часціц і іншае).Рассеянне мікрачасціц пры высокіх энергіях апісваецца метадамі квантавай тэорыі поля.

Літаратура

Спасылкі