Саламанкскі ўніверсітэт

Саламанкскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Salamanca) — самы старажытны ўніверсітэт Іспаніі, які разам з Балонскім, Оксфардскім і Сарбонай уваходзіць у чацвёрку найстарэйшых універстітэтаў Еўропы. Размешчаны ў горадзе Саламанка, аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон. Гэта першая еўрапейская ўстанова, якая атрымала статус "універсітэта". Гэтага статусу ўніверсітэт удастоіў кароль Альфонса X у 1254 годзе, і праз год яго прызнаў Папа Рымскі Аляксандр IV.

Саламанкскі ўніверсітэт
Universidad de Salamanca
Выява лагатыпа
Арыгінальная назваUniversidad de Salamanca
Міжнародная назвалац.: Universitas Studii Salamanticensis
Дэвізлац.: Quod natura non dat, Salmantica non praestat, (Што не дае прырода, Саламанка не папаўняе)
Заснаваны1218
Тыппублічны
Студэнты30.446[1]
РазмяшчэннеСаламанка, Іспанія Іспанія
Узнагароды
прэмія прынцэсы Астурыйскай за міжнароднае супрацоўніцтва
Honorary Member of the Military Order of Saint James of the Sword
Сайтwww.usal.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Як і ўсе найстаражытныя ўніверсітэты, Саламанкскі спачатку быў утвораны ў якасці школы пры саборы. Існаванне школы згадваецца ў 1130 годзе, калі яе кіраўнік прысутнічаў на з'ездзе ў Карыёне. У 1218 кароль Альфонса X за якасць адукацыі прысвоіў установе ступень "Studium Generale" ці "ўсеагульнай школы", якая па сутнасці была першапачатковай назвай універсітэтаў. Гэты тытул паказваў на разнастайнасць адукацыйнай праграмы, на вартасць дыпломаў і на тое, што школа была публічнай. У гэты час у школе функцыянавалі кафедры кананічнага і грамадзянскага права, медыцыны, логікі, граматыкі і музыкі. Кароль імкнуўся да таго, каб яго падданыя вучыліся тут, а не ў кастыльскай адукацыйнай установе у Паленсіі, якая была ўдастоены тытула каралём Альфонса VIII у 1208 годзе. У гады праўлення Альфонса X установа ператварылася з «усеагульнай школы» ва «ўніверсітэт». Універсітэт Саламанкі стаў першай еўрапейскай адукацыйнай установай з уласнай публічнай бібліятэкай. У 1255 годзе Папа Рымскі Аляксандр IV прызнаў універсітэцкі статус Саламанкі, а таксама удастоіў установу правам уласнай пячаткі, а яго выпускнікоў — правам паўсюднага выкладання.

Зноскі

Літаратура