Оксфардскі ўніверсітэт

Оксфардскі ўніверсітэт— найстарэйшы англамоўны ўніверсітэт у свеце, а таксама першы ўніверсітэт Вялікабрытаніі. Заснаваны ў 1117 годзе, размешчаны ў горадзе Оксфард, графства Оксфардшыр.

Оксфардскі ўніверсітэт
(Оксфард)
University of Oxford
Арыгінальная назваUniversity of Oxford
Міжнародная назваUniversity of Oxford
ДэвізDominus Illuminatio Mea (Латынь)
«Бог — маё святло»
ЗаснаваныДата заснавання невядомая, у 1096 годзе навучанне ўжо вялося[1].
РэктарЭндру Д. Гамільтан
Студэнты20,330[2]
Магістратура11 300
Аспірантура7 380
РазмяшчэннеОксфард, Оксфардшыр, Вялікабрытанія
Сайтwww.ox.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт складаецца з факультэтаў і 39 каледжаў, а таксама 5 так званых інтэрнатаў — закрытых навучальных устаноў, якія не маюць статусу каледжа і належаць, звычайна, рэлігійным ордэнам. Усе іспыты, як і большасць лекцый і лабараторных заняткаў арганізаваныя цэнтралізавана, у той час як каледжы праводзяць індывідуальныя заняткі са студэнтамі і семінары.

Прыём ва ўніверсітэт — бакалаўрыят

У кастрычніку-лістападзе перад пачаткам навучання, абітурыенты падаюць заявы ў каледжы, якія пасля разгляду адзнак і рэкамендацыйных лістоў праводзяць гутаркі — і, у некаторых выпадках, пісьмовыя тэсты. (Школьныя іспыты ў Вялікабрытаніі стандартызаваныя і праводзяцца не вышэйшымі школамі, а цэнтральнымі экзаменацыйнымі камісіямі (англ.: examination boards), акрэдытаванымі дзяржавай). Паколькі месцы ва ўніверсітэт прапануюцца да таго, як большасць абітурыентаў скончыць школьныя іспыты, студэнты, як правіла, прымаюцца з умовай, што іх адзнакі да пачатку навучальнага года будуць не меншыя за дамоўлены бал (англ.: conditional offer).Не дапушчаецца падача заяў у адзін і той жа год адначасова ў Оксфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты ўніверсітэты.

Прыём у магістратуры і аспірантуры

Для паступлення ў магістратуры ці аспірантуры кандыдаты падаюць заявы на адпаведны факультэт.

Гісторыя

Будынак Магдален-каледжа

З X арт. у Салерна, Павіі, Балонні, Парыжы існавалі ўніверсітэты. Там вывучалі астраномію, права, лацінскую гаворку, філасофію, медыцыну, матэматыку. У Англіі справы былі трохі горшыя: нават сярод духавенства было нямала непісьменных. У 1117 г. быў створаны ўніверсітэт, што меў за мэту даць святарам больш поўную адукацыю. Выбар упаў на Оксфард, адзін з наймагутнейшых гарадоў каралеўства. Але толькі за праўленне Генрыха II Оксфард стаў сапраўдным універсітэцкім горадам. Калі з часам праз Оксфард амаль у абавязковым парадку праходзілі члены вышэйшага свету, то ў сярэднявеччы да гэтага было яшчэ далёка. Там навучаліся толькі святары, яны здымалі пакоі ў мясцовых жыхароў і часта былі жабракамі.

В XIII арт. з-за сутычкі між студэнтамі і гарадскім насельніцтвам з Оксфарда ўцёк гурт студэнтаў і прафесараў, якія неўзабаве заснавалі Кембрыджскі ўніверсітэт

Каледжы Оксфарда

(у дужках — год заснавання)

  • All Souls College (1438)
  • Balliol College (1263)
  • Brasenose College (1509)
  • Christ Church (1546)
  • Corpus Christi College (1517)
  • Exeter College (1314)
  • Green Templeton College (2008)
  • Harris Manchester College (1889)
  • Hertford College (1740)
  • Jesus College (1571)
  • Keble College (1870)
  • Kellogg College (1990)
  • Lady Margaret Hall (1878)
  • Linacre College (1962)
  • Lincoln College (1427)
  • Magdalen College (1458)
  • Mansfield College (1886)
  • Merton College (1264)
  • New College (1379)
  • Nuffield College (1958)
  • Oriel College (1326)
  • Pembroke College (1624)
  • The Queen’s College (1341)
  • Reuben College (2019)
  • St Anne’s College (1878)
  • St Antony’s College (1953)
  • St Catherine’s College (1963)
  • St Cross College (1965)
  • St Edmund Hall (1957)
  • St Hilda’s College (1893)
  • St Hugh’s College (1886)
  • St John’s College (1555)
  • St Peter’s College (1929)
  • Somerville College (1879)
  • Trinity College (1554)
  • University College (1249)
  • Wadham College (1610)
  • Wolfson College (1966)
  • Worcester College (1714)

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Спасылкі