Салезіяне

Салезіяне Дона Боска (лац.: Societas Sancti Francisci Salesii, SDB) — мужчынская рымска-каталіцкая законная супольнасць, якая прысвячае сябе апостальскай і місійнай працы, перад усім службе на карысць моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Працуюць у пастаральных і выхаваўчых установах, такіх як школы, прафесійныя навучальныя і выхаваўчыя установы, араторыі, моладзевыя цэнтры, цэнтры пакліканняў, выдавецтвы і інш.

Поўная назваТаварыства Св. Францыска Сальскага
Лацінская назваSocietas Sancti Francisci Salesii
СкарачэннеSDB
Царквакаталіцтва
ДэвізDa mihi Animas cætera tolle («Дай мне душы, забяры рэшту»)
ЗаснавальнікЯн Боска
Дата заснавання1859
Колькасць удзельнікаў15952 (2010)

Гісторыя

Заснаваныя ў Італіі ў 1859 годзе святым Янам Боска, які ўсё сваё жыццё прысвяціў працы для дабра маладых людзей, выхоўваючы з іх сумленных грамадзян і добрых хрысціян. Ён арганізаваў для іх араторыі (месцы вучобы, гульні, малітвы і працы), а таксама школы, якія давалі магчымасць атрымаць прафесію і вучыцца далей. Са сваіх выхаванцаў Ян Боска заснаваў Таварыства Св. Францыска Сальскага, члены якога пакліканы працягваць справу Айца.

Салезіяне ў Беларусі

На сучасную тэрыторыю Беларусі салезіяне прыехалі каля 1920 года і працавалі ў мястэчку Дварэц (Гродзенская вобласць), дзе адкрылі цяслярскую школу.

Зараз на тэрыторыі Беларусі працуе 11 салезіянаў. Асноўныя цэнтры знаходзяцца ў Мінску і Смаргоні. Таксама салезіяне працуюць у Багданаве, Барунах, Бараўлянах, Дзятлаве, Жупранах[1][2].

Наступнікі Дона Боска

Зноскі