Свята драконавых лодак

Дуань-у або Дуаньу (кіт.: 端午), таксама званы «падвойнай пяцёркай», бо прыпадае на пяты дзень пятага месяца па месяцавым календары, — кітайскае традыцыйнае свята каляндарнага цыклу, які прыпадае на пачатак году. Яго назва звычайна перакладаецца як свята драконавых лодак  (руск.), па найбольш распаўсюджанаму ў гэты дзень абрадава-забаўляльнаму дзейству — спаборніцтву ў веславанні на лодках, якія паказваюць драконаў. У гэты дзень прынята ўжываць у ежу цзунцзы.

Свята драконавых лодак
Выява
Краіна
Краіна паходжання
Дзень у годзе5th day of the 5th month in the Chinese lunar calendar[d]
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыныRepresentative List of the Intangible Cultural Heritage of Humanity[d][1]
Апісана на сайцеich.unesco.org/en… (англ.)
ich.unesco.org/fr… (фр.)
ich.unesco.org/es… (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цюй Юань у драконавай лодцы, які ўпрыгожвае адну з цэнтральных плошчаў Сінгапура на Свята драконавых лодак

Паходжанне

Свята драконавых лодак традыцыйна звязваюць з памінаннем Цюй Юаня[2] або, па менш распаўсюджанай версіі, У Цзысюя  (руск.).

У цэлым Дуань-у азначае сабой наступ летняй спякоты і, адпаведна, небяспеку распаўсюджання спалучаных з ёю летніх захворванняў. Таму народнай дамінантай свята стала «адвядзенне зла», што ўвасобілася ў мясцовых традыцыях выкарыстання абярэгаў з палыну, малюнкаў з выявай Чжун Куя  (англ.) і іншых. Традыцыйна ў гэты дзень асаблівая ўвага адводзілася дзецям: ім рабіліся каралі і бранзалеты з рознакаляровых нітак, прыгожыя вышытыя сумкі; на лбе дзіцяці бацькі малявалі кітайскі іерогліф 王 (ван), які азначае «князь»; для «самаабароны ад пошасцяў» дзяцей вучылі рабіць лукі і стрэлы. У адным з чатырох кітайскіх класічных раманаў, «Сон у Чырвоным цераме» (Глава 31), згадваецца старажытнакітайскі звычай у гэты дзень прымацоўваць да брамы дома галінкі рагозу і палыну (кіт. спр. 蒲艾) і прывязваць да рукі дзіцяці талісман у выглядзе маленькага тыгра (кіт. спр. 虎符) з тонкай шаўковай тканіны для «адвядзення зла» (кіт. спр. 避邪). Гэтаму боку свята таксама надавалі асаблівую ўвагу японцы  (руск.). Свята драконавых лодак і звязаныя з ім традыцыі апісваюцца і ў іншым кітайскім класічным рамане — «Падарожжа на Захад» (глава 69):

Тры гады таму, падчас фестывалю падвойнай пяцёркі, нашы муж і жонка і мы ўсе сабраліся ўнутры Гранатавага Павільёна нашага саду, разрэзалі рысавыя кексы, мацавалі палын да свайго адзення, пілі віно, зробленае з аера і рэальгару, глядзелі спаборніцтвы драконавых лодак[3].

Распаўсюджанне

Дуань- у можна сустрэць у культурах іншых азіяцкіх краін: Кадома-но хі  (руск.), першапачаткова, у дакладнай адпаведнасці па месяцавым календары — Танго но сэку (яп.: 端午の節句) — у Японіі, Дано (Dano, Surit-nal — у Карэі, Даанга (Tết Đoan Ngọ) — у В’етнаме.

Кітайская традыцыя лодачных гонак, прымеркаваных да Дуань-у, распаўсюдзілася з Ганконга і Тайваня ў ЗША і іншыя краіны, набыўшы такім чынам статус віду спорту.

У КНР Дуань-у, нароўні з двума іншымі святамі (Дзень памінання памерлых  (руск.) і Свята сярэдзіны восені  (руск.)), атрымаў статус «нацыянальнай культурнай спадчыны» толькі ў 2006, і ўвайшоў у спіс афіцыйных святаў, якія адзначаюцца выходнымі днямі, з 2007. Да гэтага святочныя абрады, прымеркаваныя да гэтых дзён, маглі атрымаць абвінавачванне ў распаўсюдзе забабонаў.

Зноскі

Літаратура

  • История Китая с древнейших времён до начала XXI века : в 10 т / отв. ред. Л.С. Переломов. — М.: Наука—Вост. лит, 2016. — Т. II. Эпоха Чжаньго, Цинь и Хань (V в. до н.э.—III в. н.э.). — 687 с. — ISBN 978-5-02-039775-0.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)