Світаві

горад у Чэхіі

Світаві, Світавы (чэшск.: Svitavy), былы Цвітаў (ням.: Zwittau) — горад у Пардубіцкім краі Чэхіі. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Світаві; уваходзіць у аднайменны мікрарэгіён. Насельніцтва — 17 458 чалавек (2009). Знаходзіцца недалёка ад вытока ракі Світава.

Світаві
чэшск.: Svitavy
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
1256[2]
Плошча
  • 31,332927 км²[3]
Вышыня цэнтра
435 м
Насельніцтва
  • 16 186 чал. (1 студзеня 2023)[4]
Паштовыя індэксы
568 02[5]
Аўтамабільны код
E
Афіцыйны сайт
Світаві на карце Чэхіі
Світаві (Чэхія)
Світаві
Світаві (Чэхія)
Світаві

Гісторыя

Світаві, адзін з самых старажытных гарадоў рэгіёну, быў заснаваны ў сярэдзіне XII стагоддзя манахамі з Літамішля і названы па рэчцы Свитава, якая працякае ў гэтым месцы. Некаторы час паселішча знаходзілася ў валоданні літаммышльскага манастыра, пакуль правы на яго не прад'явіў біскуп горада Оламаўц. У 1256 годзе права на горад былі саступлю оламаўцкаму біскупу. Горад, які карыстаўся каралеўскімі і біскупскімі прывілеямі, пачаў расці і развівацца. У 1389 годзе былі пабудаваныя ўмацаванні. Падчас Гусіцкіх войнаў горад быў разрабаваны і зноў адышоў манастыру Літомышля, аднак ужо ў 1484 годзе зноў стаў валоданнем оламаўцкіх біскупаў. У XVI стагоддзі, якія сталі «залатым» для Світаві, былі заснаваны гільдыі, пабудавана ратуша, заснаваны гарадскі архіў.

Падчас Трыццацігадовай вайны горад падвергнуўся поўнаму спусташэнню, але быў неўзабаве адноўлены. Былі пабудаваны новая царква, шпіталь, пачала развівацца тэкстыльная прамысловасць.

У 1781 годзе горад гарэў і амаль увесь быў знішчаны. Іншае бедства ў горад прынеслі Напалеонаўскія вайны.

У ходзе рэвалюцыі 1848 года ўлада біскупаў Оламаўца была скасаваная. У гэты час насельніцтва Свтіваі складала 4 431 чалавек і працягвала расці. У 1866 годзе ў Світаві было падпісана перамір'е, паводле якога завяршылісь баявыя дзеянні паміж Аўстрыяй і Прусіяй.

У канцы XIX стагоддзя Валянцінам Освальдам Отэндорферам была заснавана бібліятэка.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе горад стаў часткай Чэхаславакіі. У 1938 годзе горад у складзе г н. Судэцкай вобласці быў перададзены гітлераўскай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны горад Світаві быў вернуты Чэхаславакіі, нямецкае насельніцтва было дэпартавана.

Касцёл Наведзінаў Панны Марыі

Славутасці

  • Касцёл св. Іллі
  • Гарадскі музей і галерэя
  • Касцёл св. Язэпа
  • Гарадская ратуша
  • Лангроўскі асабняк
  • Бібліятэка Отэндорфа

Насельніцтва

Дынаміка змены колькасці насельніцтва ў 18692009 гадах:

Год1869188018901900191019211930
Насельніцтва8 6709 65411 65313 63714 82013 89215 031
Год1950196119701980199120012009
Насельніцтва12 82813 87814 28216 29717 44117 62617 458

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы

Помнік ля дома ў Світаві, дзе нарадзіўся Оскар Шындлер
  • Оскар Шындлер — судэцкі нямецкі прамысловец, які выратаваў амаль 1100 яўрэяў падчас халакосту.

Зноскі

  • а б Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky – 2017Czech Statistical Office, 2017. Праверана 28 жніўня 2018.
  • Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2023Praha: ČSÚ, 2023. Праверана 25 мая 2023.
  • Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)