Себасцьяна дэль П’ёмба

італьянскі жывапісец

Себасцьяна Лучані (італ.: Sebastiano Luciani, 1485?, Венецыя — 21 чэрвеня 1547, Рым), больш вядомы як Себасцьяна дэль П’ёмба (італ.: Sebastiano del Piombo — «свінцовы Себасцьян») — італьянскі жывапісец, прадстаўнік венецыянскай школы.

Себасцьяна Лучыяні
італ.: Sebastiano Luciani
Фатаграфія
Імя пры нараджэнніітал.: Sebastiano Luciani
Дата нараджэннякаля 1485[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці21 чэрвеня 1547[4][2]
Месца смерці
ГрамадзянстваСвяшчэнная Рымская імперыя
Род дзейнасцімастак
Жанрпартрэт[5], рэлігійны жывапіс[d][5], гістарычны жывапіс[5] і жывапіс фігуры чалавека[d][5]
Мастацкі кірунакманьерызм і Высокі Рэнесанс[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Уваскрашэнне Лазара
Нясенне крыжа

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў Венецыі прыблізна ў 1485. Быў вучнем Джавані Беліні. У ранніх творах П’ёмба адчуваецца ўплыў Джарджонэ і Тыцыяна. У 1511 годзе мастак пераязджае ў Рым, дзе збліжаецца з Рафаэлем. Яго працы набываюць строгасць, робяцца больш ураўнаважанымі, але пры гэтым не губляюць венецыянскі каларыт. Пасля 1515, карціны Себасцьяна дэль П’ёмба знаходзяць драматычную афарбоўку, гэта звязана з уплывам Мікеланджэла, якое той аказвае на венецыянцаў. У якасці ілюстрацыі можна паказаць карціну «Уваскрашэнне Лазара», напісаную з 1517 па 1519 гады. Работы мастака, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, адрозніваюцца змрочнай суровасцю вобразнага ладу (напрыклад, карціна «Нясенне крыжа»), якая сведчыць пра крызіс мастацкіх прынцыпаў Высокага Адраджэння. Себасцьяна дэль П’ёмба належаць партрэты многіх яго вядомых сучаснікаў (Хрыстафор Калумб, Папа Клімент VII, Джулія Ганзага, П’етра Арэціна і інш.) Яго біяграфію напісаў Джорджа Вазары.

Зноскі

  • а б https://rkd.nl/explore/artists/71702
  • RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  • а б в г https://www.nationalgallery.org.uk/artists/sebastiano-del-piombo
  • https://www.metmuseum.org/art/collection/search/437645
  • Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
    • Pallucchini R. Sebastiano del Piombo. Milano: Fratelli Fabbri, 1966
    • Volpe C., Lucco M. L’opera completa di Sebastiano del Piombo. Milano: Rizzoli, 1980
    • Hirst M. Sebastiano del Piombo. Oxford: Oxford UP, 1981

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)