Сербска-косаўскі крызіс (2022)

Сербска-косаўскі крызіс (сербск.: Српска-косаўска крыза, алб.: Kriza serbo-kosovare) — абвастрэнне сітуацыі паміж Сербіяй і Косавам, якое фармальна адбылося з-за заканчэння 1 жніўня 2022 года 11-гадовага тэрміну дзеяння сербскіх дакументаў на аўтамабілі.

Сербска-косаўскі крызіс
Аранжавым колерам вылучаны рэгіён Паўночнае Косава, насельніцтва якога не падпарадкоўваецца ўладам Прышціны.
Аранжавым колерам вылучаны рэгіён Паўночнае Косава, насельніцтва якога не падпарадкоўваецца ўладам Прышціны.
Датаз 31 ліпеня 2022
МесцаБалканы
ПрычынаСербія не прызнае незалежнасць Косава і не лічыць магчымым для яе ўсталёўваць правілы па рэгістрацыі аўтамабіляў
Статуснягледзячы на дасягненне дамоўленасцяў па аўтамабільных нумарах, адбываецца нарошчванне ваеннай актыўнасці
Змены24 лістапада падпісана кампраміснае пагадненне па пытанню аўтамабільных нумароў[1]
Праціўнікі

ускосны ўдзел:

ускосны ўдзел: НАТА

Камандуючыя
Страты
2 параненых сербаў у Сербіі1 забіты і 7 параненых косаўскіх паліцыянтаў
некалькі загінулых і 50+ параненых сербаў у Косаве25 вайскоўцаў НАТА паранены
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя

22 верасня 1991 года абвешчана стварэнне незалежнай Рэспублікі Косава. 22 кастрычніка дзяржаву прызнала Албанія. У 2008 годзе парламент Косава заявіў аб незалежнасці ад Сербіі  (алб.), якая гэта не прызнала, лічачы, што вобласць з’яўляецца яе часткай пад назвай аўтаномны край Косава і Метохія.

У 2011 годзе было заключана пагадненне паміж Сербіяй і Косавам па выкарыстанні нейтральных дакументаў і нумарных знакаў. Дагавор губляў сваю сілу 1 жніўня 2022 года[6]. Пасля гэтага сербскія грамадзяне, якія ўязджаюць на тэрыторыю Рэспублікі, павінны былі атрымаць часовыя косаўскія дакументы аб пераездзе праз мяжу, а сербскія адпаведна станавіліся несапраўднымі[7].

Сербія не прызнае незалежнасць Косава і не лічыць магчымым для яе ўсталёўваць правілы па рэгістрацыі аўтамабіляў[8]. Большасць краін Еўрапейскага Саюза[8] і некаторыя краіны свету прызнаюць гэтую дзяржаву[9], у той час як Расія, Кітай і яшчэ 95 краін-удзельніц ААН лічаць рэгіён сербская тэрыторыяй[8]. Прэм’ер-міністр Косава Альбін Курці заявіў, што Рэспубліка падасць заяўку на членства ў ЕС да канца 2022 года[8].

2022 год

Летнія падзеі

31 ліпеня Армія Сербіі  (серб.) была прыведзена ў стан павышанай баявой гатоўнасці, а сербскае насельніцтва на поўначы Косава пачало будаваць барыкады[10]. Косаўскія сілавікі пад кіраўніцтвам НАТА накіравалі войскі для патрулявання вуліц[4]. У той жа час спецпрызн Рэспублікі закрыў мяжу[10]. Кіраўнік сербскага МЗС Нікола Селакавіч  (руск.) паведаміў, што Косава «літаральна рыхтуе пекла ў бліжэйшыя дні» для сербаў, якія там пражываюць[10]. Член Сербскай прагрэсіўнай партыі Уладзімір Джуканавіч заявіў аб неабходнасці «дэнацыфікаваць Балканы»[11]. Паводле звестак сербскай газеты «Данас», на поўначы Рэспублікі Косава ўключылі сірэны паветранай трывогі[12] (у населеных пунктах Косаўска-Мітравіца, Зубін-Паток  (серб.), Метохія[13]).

Міністэрства абароны Сербіі  (серб.) заявіла: «У сувязі з вялікай колькасцю дэзінфармацыі, якую ў эфір наўмысна ўкідвае адміністрацыя ў Прышціне, што распаўсюджваецца праз ілжывыя акаўнты ў сацыяльных сетках і асобныя сайты, дзе паказана, што нібыта адбыліся нейкія сутыкненні арміі Сербіі і так званай косаўскай паліцыі, Міністэрства абароны паведамляе, што армія Сербіі не перасякала адміністрацыйную лінію і ніякім чынам не ўваходзіла на тэрыторыю Косава і Метохіі»[14]. Прэзідэнт Аляксандр Вучыч адзначыў, што яго краіна «ніколі не была ў больш складанай сітуацыі [па Косаве], чым сёння»[15].

Па папярэдніх даных, ля сербскага горада Нові-Пазар жыхары чулі страляніну з аўтаматычнай зброі[16]. Сербія заявіла аб параненым на адным з КПП, але Косава гэтую інфармацыю адмаўляла[17].

На фоне напружанай сітуацыі сілы KFOR  (англ.) заявілі пра гатоўнасць у любы момант абараніць бяспеку на тэрыторыі Косава[5]. Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што не рэкамендуе суайчыннікам наведваць паўднёвыя раёны Сербіі[18].

1 жніўня пасля перамоў з прадстаўнікамі ЗША і ЕС улады Косава часова адклалі забарону на сербскія дакументы да 1 верасня[19]. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазеп Барэль павітаў рашэнне Прышціны[20].

Лістападаўскія падзеі

У Косаве з 1 лістапада пачалі выдаваць папярэджанні кіроўцам, якія выкарыстоўвалі сербскія нумары, а не мясцовыя. У канцы кастрычніка ўлады адмовіліся адкласці абавязковую перарэгістрацыю аўтамабіляў з сербскімі нумарамі. Уладальнікаў аўто з такімі нумарамі, згодна з забаронай, павінны штрафаваць. З гэтай нагоды сербска-косаўскія дэлегацыі сустрэліся 21 лістапада для перамоваў. У гэты ж дзень Вучыч завіў, што сітуацыя на поўначы Косава знаходзіцца на мяжы ваеннага сутыкнення, а ўлады Прышціны адправілі паліцэйскі спецназ на поўнач рэгіёну.

22 лістапада па просьбе Вашынгтона ў Косаве на 48 гадзін адклалі рашэнне па штрафах за сербскія нумары, і на наступны дзень дэлегацыі бакоў сустрэліся ў Брусэлі паўторна.

24 лістапада краіны падпісалі пагадненне па пытанню аўтамабільных нумароў. Бялград паабяцаў не выдаваць нумарныя знакі з назвамі гарадоў Косава, а Прышціна «спыніць далейшыя дзеянні, звязаныя з перарэгістрацыяй транспартных сродкаў» і санкцый у дачыненні да тых, хто гэтага не зробіць[1].

Снежаньскія падзеі

8 снежня ад 200 да 300 спецназаў паліцыі Косава на браніраваных тэхніцы ўвайшлі ў населеныя сербамі паўночныя раёны[21].

11 снежня прэзідэнт Сербіі Вучыч склікаў экстраннае пасяджэнне Савета бяспекі з-за абвастрэння канфлікту. Прэм’ер-міністр Косава Альбін Курці паведаміў аб аперацыі, падчас якой спецпадраздзяленні косаўскай паліцыі будуць выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для дэмантажу збудаваных сербамі барыкад на поўначы рэгіёну[22].

15 снежня Альбін Курці паведаміў аб падачы заяўкі на ўступленне Косава ў Еўрапейскі Саюз[23][24].

18 снежня моладзевыя актывісты з Сербіі, Чарнагорыі і Рэспублікі Сербскай пачалі мірны пратэст каля КПП «Ярынье», некаторыя спрабавалі прарвацца праз кардон, але байцы KFOR спынілі іх[25].

25 снежня невядомыя адкрылі стральбу на граніцы ў населеным пункце Зубін-Паток[26].

26 снежня ўлады Косава прывялі ў поўную боегатоўнасць свае ўзброеныя сілы. Па іх словах, гэта зроблена для таго, каб правесці аперацыю па ліквідацыі барыкад, збудаваных сербамі на поўначы Косава і Метохіі. Следам узброеныя сілы Сербіі прыведзены ў баявую гатоўнасць па загадзе прэзідэнта. Як заявіў міністр унутраных спраў Сербіі Браціслаў Гашыч, падраздзяленні яго ведамства будуць перададзены пад камандаванне кіраўніка Генштаба і «зоймуць пазначаныя пазіцыі»[27].

28 снежня Вучыч заклікаў суайчыннікаў у Косаве разабраць барыкады. Акрамя таго, ЗША і ЕС у сумеснай заяве далі гарантыі для сербаў па вызваленні ад арышту або якога-небудзь судовага пераследу за антыкосаўскія пратэсты. Прышціна паабяцала не адпраўляць свой спецназ на поўнач, пацвердзіўшы, што наогул не можа гэтага рабіць без дазволу мясцовага кіраўніцтва[28]. Днём пазней косаўскія сербы пагадзіліся пачаць дэмантаж барыкад, і ўжо да 30-га чысла яны былі разабраны[29].

2023 год

Студзеньскія падзеі

6 студзеня 2023 года албанец адкрыў страляніну па 2 сербам каля пасёлка Гатавуша, у Косаве. Адзін, непаўнагадовы, гадоў 11, атрымаў раненне ў руку, а яго паўналетні, стрыечны брат атрымаў раненне ў плячо. Відавочцы паведамілі, што паліцыя не стала затрымліваць аўтамабіль, з якога вёўся агонь[30].

Сербія запрасіла дазволу на размяшчэнне да 1000 сваіх вайскоўцаў і паліцыянтаў у Косаве, але 8 студзеня просьбу Бялграда адхілілі сілы KFOR[31][32].

20 студзеня ў Бялградзе адбыліся перамовы з прадстаўнікамі ЕС, ЗША, Францыі, Германіі і Італіі[33]. У аснову перазапуску ўрэгулявання пытання з Косава легла так званая «Франка-германская платформа», якая складаецца з дзесяці пунктаў і разумее дасягненне канчатковага і ўсёабдымнага дагавора Сербіі і Косава[34]. У лютым кіраўніцтва Косава прыняла фрака-германскі план[35][36].

Вясна, лета і восень

10 красавіка ў выніку здарэння на граніцы паранены сербскі жыхар[37].

Тым часам сербскае насельніцтва Косава арганізавала байкот мясцовых выбараў[38]. У маі, ужо пасля выбараў, адбыліся беспарадкі ў Звенчане. Пяцёра косаўскіх сілавікоў атрымалі траўмы[39][40]. 29 мая адбылася чарговая хваля гвалту, у выніку чаго пацярпелі 25 байцоў KFOR (венгры і італьянцы) і да 50 сербскіх дэманстрантаў[41].

11 ліпеня Косава абвясціла аб скарачэнні на чвэрць сіл спецыяльнага прызначэння паліцыі на ахове муніцыпальных будынкаў, а таксама аб новых выбарах мэра ў Паўночным Косава[42][43].

24 верасня група з прыкладна 30 узброеных косаўскіх сербаў зладзіла засаду на падраздзяленне косаўскай паліцыі ў вёсцы Баньска. Адзін паліцэйскі быў забіты, а двое іншых параненыя. Затым узброеная група ўвайшла ў манастыр Баньска, дзе спыніліся паломнікі з Нові-Саду, і забарыкадавалася ўнутры, перш чым косаўскі спецназ увайшоў і ачысціў будынак. Прынамсі трое ўзброеных людзей былі забітыя, 6 затрыманы[44].

Гл. таксама

Зноскі