Слаўгарад

горад у Беларусі

Сла́ўгарад[2] (трансліт.: Slaŭharad; да 23 мая 1945 года — Прапо́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на рацэ Сож пры ўпадзенні ў яе ракі Проня. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Насельніцтва 7 750 чал. (2017)[3].

Горад
Слаўгарад
Царква Нараджэння Божай Маці
Царква Нараджэння Божай Маці
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Прапойск
Горад з
Плошча
24,6 км²
Вышыня цэнтра
135 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 7 788 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213245
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250501000
Афіцыйны сайт
Слаўгарад на карце Беларусі ±
Беларусь Магілёўская вобласць
Слаўгарад
Слаўгарад (Магілёўская вобласць)
Слаўгарад

Назва

Тапонім «Прапойск» мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проня, у вусці якой узнікла паселішча. У гістарычных крыніцах горад таксама згадваецца пад назвамі Прупой і Пропошеск[4].

У 1945 годзе паўстала пытанне пра наданне назвы воінскаму падраздзяленню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка «Прапойская» будзе абразай для салдат, бо яна нагадвае рускае слова «пропойца» (варта зазначыць, што ў беларускай мове такога слова няма)[5]. З гэтай прычыны горад перайменавалі ў Слаўгарад.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[6]. У XIIIXVIII стагоддзях існаваў Прапойскі замак.

У XIV ст. Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад як цэнтр староства ўвайшоў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. У 16011602 мясцовасць пацярпела ад голаду і эпідэмій[7], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку 3 царквы: Прачысцкая, Святога Міколы і Святога Юр’я.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прапойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазней Магілёўскай губерні. Расійскія ўлады падаравалі горад Галіцыным. Па стане на 1787 у Прапойску дзейнічалі дзве царквы і касцёл. На 1886 у горадзе было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, бальніца, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Прапойск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 19621965 гадах уваходзіў у склад Быхаўскага раёна). У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 Прапойск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 мая 1945 згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус горада. У 1962—1965 гг. у Быхаўскім раёне.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1880 — 2123 чал., з іх 1 071 праваслаўны, 10 каталікоў, 1042 іўдзеі[8]; 1881 — 3,4 тыс. чал.[9]; 1886 — 922 чал.[10]; 1897 — 1,0 тыс. чал.[11][12]
  • XX стагоддзе: 1939 — 4,7 тыс. чал.[12]; 1959 — 6,6 тыс. чал.[12]; 1970 — 5,6 тыс. чал.; 1991 — 7,3 тыс. чал.[13]; 1995 — 7,6 тыс. чал.[12]
  • XXI стагоддзе: 2000 — 8,1 тыс. чал.[14]; 2004 — 8 тыс. чал.; 2006 — 8,2 тыс. чал.; 2009 — 8,3 тыс. чал.[15]; 2015 — 7725[16]; 2016 — 7812 чал.[17]; 2017 — 7750 чал.[3]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

  • ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
  • ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»

Інфраструктура

Дзейнічаюць цэнтр культуры і народнай творчасці, 2 бібліятэкі.

У Слаўгарадзе працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы.

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца.

Спыніцца можна ў гасцініцы «Сож».

Забудова

Слаўгарад развіваецца паводле планіровачных праектаў 19701980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфарміраваліся 2 прамысловыя зоны.

Славутасці

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)