Соф’я Аляксееўна (царэўна)
Соф'я Аляксееўна (17 (27) верасня 1657 — 3 (14) ліпеня 1704) — руская царэўна, дачка рускага цара Аляксея Міхайлавіча і яго жонкі Марыі Ільінішны Міласлаўскай, у 1682—1689 гадах рэгент пры малодшых братах Пятры і Іване.
Соф’я Аляксееўна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Нараджэнне | 27 верасня 1657[1][2][…] | ||||||
Смерць | 14 ліпеня 1704[4][1][…] (46 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Раманавы | ||||||
Бацька | Аляксей Міхайлавіч[5] | ||||||
Маці | Марыя Ільінічна Міласлаўская[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Дзейнасць | кіраўнік, палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Пасля смерці бяздзетнага Фёдара Аляксеевіча брат яго 16-гадовы Іван, слабы фізічна, быў адхілены ад пасаду. Патрыярх Іаакім і баяры абвясцілі царом 10-гадовага Пятра. Баяры Міласлаўскія на чале з Соф'яй вырашылі аспрэчыць уладу.
Соф'я прыйшла да ўлады, абапіраючыся на свайго фаварыта Васілія Галіцына і стральцоў. 15 верасня 1682 стала рэгенткай пры малалетніх братах Іване і Пятры.
Асабістыя якасці
Соф'я была разумнай, уладнай, славалюбівай, ведала польскую мову, латынь і нават складала вершы. Вальтэр гаварыў аб ёй: «Кіраўніца мела шмат розуму, складала вершы, пісала і гаварыла добра, з выдатным выглядам злучала мноства талентаў; усе яны былі азмрочаны велічэзным яе славалюбствам».
Дасягненні
У пачатку ліпеня 1682 умелымі дзеяннямі спыніла ў Маскве бунт раскольнікаў: перанесла «спрэчкі аб веры» у палац, у Гранавітую палату, ізаляваўшы тым самым правадыроў старавераў ад натоўпу народа.
Падпісала выгадны для Расіі «Вечны мір» з Польшчай, Нерчынскі дагавор з Кітаем. У 1687 і 1689 пад кіраўніцтвам Васілія Галіцына былі распачаты паходы супраць крымскіх татараў, але яны былі няўдалыя. У 1687 была створана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. 21 ліпеня 1687 у Парыж прыбыла першае рускае пасольства.
Звяржэнне
У верасні 1689 Соф'я была зрынутая і саслана ў Новадзявочы манастыр. Падчас стралецкага паўстання 1698 года стральцы, па дадзеных следства, намерваліся паклікаць яе на царства. Пасля прыгнечання бунту Соф'я пастрыжаная ў манашкі пад імем Сусаны. Памерла ў 1704. Пахавана ў Смаленскам саборы Новадзявочага манастыра ў Маскве.