Спроба ваеннага перавароту ў Габоне (2019)

Спроба ваеннага перавароту ў Габоне адбылася 7 студзеня 2019 года, калі змоўшчыкі з арганізацыі «Патрыятычны рух ваенных і спецслужбаў Габона», што была прадстаўлена вайскоўцамі габонскай арміі, арганізавалі бунт супраць уладаў[2][3].

Путч у Габоне
Вайсковая тэхніка ў Лібрэвілі падчас перавароту.
Вайсковая тэхніка ў Лібрэвілі падчас перавароту.
Дата7 студзеня 2019, 4:00 — 10:30 (UTC-1)
МесцаГабон
ПрычынаЖорсткая спроба захавання ўлады прэзідэнтам Андзімбай (на думку путчыстаў)
Вынікперамога ўрада
Праціўнікі
Габон Урад ГабонаГабон Патрыятычны рух ваенных і спецслужбаў Габона[1]
Камандуючыя
Алі бен Бонга АндзімбаОнда Абіанг Кэлі
Страты
3 параненых2 забітых, 7 арыштаваных, 1 абвешчаны ў вышук

Ход падзей

Перадгісторыя

У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Габона Алі бен Бонга Андзімба перанёс інсульт. 24 кастрычніка ён быў шпіталізаваны ў клініку Эр-Рыяда. Падчас перавароту прэзідэнт знаходзіўся ў Марока, дзе праходзіў медыцынскае лячэнне.

31 снежня прэзідэнт звярнуўся да народу ў навагоднім тэлезвароце, у якім паведаміў, што адчувае сябе добра і працягвае працаваць.

2 студзеня 2019 г. па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у Габон былі накіраваны 80 ваеннаслужачых для забеспячэння бяспекі амерыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў момант абвастрэння сітуацыі пасля мінулых усеагульных выбараў[4].

Пераварот

7 студзеня 2019 года каля 4:00 па мясцовым часе, вайсковыя падраздзяленні прыбылі ў офіс дзяржаўнай радыёвяшчальнай станцыі Габона ў Лібрэвілі. Яны заблакавалі ўсе падыходы да будынка з дапамогай ваеннай тэхнікі і атрымалі доступ у прамы эфір. Камюніке ад імя арміі ў прамым эфіры зачытаў лейтэнант Онда Абіанг Кэлі, які паведаміў, што ў бліжэйшыя гадзіны будзе створаны Нацыянальны савет рэстаўрацыі для «аднаўлення дэмакратыі». Навагодні зварот прэзідэнта, які не мог рухаць правай рукой і з цяжкасцю вымаўляў словы, ваенны назваў «вартым жалю відовішчам» і «бясконцай спробай зачапіцца за ўладу». У сваёй заяве лейтэнант таксама пазначыў, што пераварот накіраваны супраць таго, «хто баязліва забіў юных патрыётаў» у жніўні 2016 года[5][6]. Таксама ён заклікаў насельніцтва Габона падтрымаць пучыстаў зачытаўшы у прамым эфіры заклік:

Наступіў доўгачаканы дзень, калі армія вырашыла ўстаць на бок народа, каб абараніць Габон ад надыходзячага хаосу. Калі вы едзеце спыніцеся, калі вы ясце спыніцеся, калі вы п’яце спыніцеся, калі вы спіце прачніцеся! Абудзіце суседзяў і вазьміце пад кантроль вуліцы!

Прэс-сакратар прэзідэнта заявіў, што лідар краіны неўзабаве выступіць са зваротам да нацыі[7]. Каля 300 чалавек, адгукнуўшыся на заклік пучыстаў, выйшлі на вуліцы горада, сабраўшы стыхійны мітынг каля будынка дзяржаўнай радыёвяшчальнай станцыі, аднак неўзабаве яны былі разагнаны вернымі ўраду часцямі і паліцыяй з ужываннем слезацечнага газу[8].

Паводле крыніцы радыё RFI ва ўзброеных сілах краіны, не ўсе ў арміі падтрымалі путчыстаў. У гэты ж час у Лібрэвілі каля 10:00—10:30 раніцы было чуваць інтэнсіўную стральбу, як аказалася пазней, гэта паліцэйскія падраздзяленні верныя ўраду штурмавалі захопленую пучыстамі радыёвяшчальную станцыю, y якой таксама ўтрымліваліся закладнікі. Акрамя таго, у горадзе быў адключаны інтэрнэт, а ў некаторых раёнах не было электрычнасці[9].

Пазней, каля 11:00 раніцы, міністр па справах камунікацый Габона Гі-Бертран Мапонга заявіў, што чацвёра з пяці галоўных путчыстаў былі арыштаваны, а яшчэ адзін абвешчаны ў вышук і што сітуацыя ў сталіцы цалкам пад кантролем урада[10][11]. Пазней стала вядома, што пры штурме радыёвяшчальнай станцыі ў перастрэлцы з органамі правапарадку былі забіты 2 пучыста, яшчэ 7, уключаючы лідара бунту лейтэнанта Онда Абіанг Кэлі, былі арыштаваны, адзін здолеў схавацца і абвешчаны ў вышук. Урадавыя сілы страцілі пры штурме захопленай радыёвяшчальнай станцыі трох чалавек параненымі[12].

Рэакцыя

  • Афрыканскі саюз: старшыня камісіі арганізацыі Муса Факі Махамат асудзіў спробу дзяржаўнага перавароту[13].
  •  Егіпет: Міністэрства замежных спраў Егіпта асудзіла спробу дзяржаўнага перавароту[14].
  •  Францыя: МЗС Францыі раскрытыкавала дзеянні путчыстаў. «Стабільнасць Габона можа быць забяспечана толькі ў строгай адпаведнасці з палажэннямі канстытуцыі», заявіў прэс-сакратар міністэрства[15].
  •  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка: У сваёй заяве прадстаўнік Дэпартамент міжнародных адносін і супрацоўніцтва, сказаў: «Паўднёвая Афрыка пацвярджае прынцып Афрыканскага саюза аб поўнай адмове ад усіх неканстытуцыйных зменаў ўлады»[16].
  •  Турцыя МЗС Турцыі заявіла аб сваім асуджэнні путчу: «Турцыя выступае супраць любых спробаў незаконнага звяржэння дэмакратычна абраных урадаў»[17].
  •  Нігерыя: Аб спробе дзяржаўнага перавароту нігерыйскі прэзідэнт Махамаду Бухары заявіў: «Ваенныя ў Габоне павінны разумець, што эпоха ваенных пераваротаў і ўрадаў у Афрыцы, і на самай справе ва ўсім свеце, ужо даўно скончылася»[18].
  •  Чад: Прэзідэнт Ідрыс Дэбі асудзіў спробу дзяржаўнага перавароту[16].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі