Стакгольмскі сіндром

Стакгольмскі сіндром — гэта псіхалагічны стан, які змушае ахвяру адчуваць сімпатыю да агрэсара[1]. Паводле даных ФБР 8 % ахвяр сведчаць, што ў іх праяўляліся сімптомы Стакгольмскага сіндрома.

Месца, дзе ў 1973 г. адбылася рабаванне банка у Стакгольме, Швецыя (сфатаграфавана ў 2005 г.)

Гэты тэрмін упершыню быў выкарыстаны сродках масавай інфармацыі ў 1973 годзе. У шведскім Стакгольме падчас рабавання банка чатырох чалавек узялі ў заложнік . Пасля вызвалення яны абаранялі злачынцаў і не згаджаліся сведчыць супраць тых у судзе[2].

Ключавыя моманты, што характарызуюць Стакгольмскі сіндром:

  • Развіццё станоўчых пачуццяў ахвяры да агрэсара;
  • Адсутнасць папярэдніх адносін паміж ахвярай і агрэсарам;
  • Адмова ахвяры супрацоўнічаць з паліцэйскімі ды іншымі дзяржаўнымі органамі;
  • Вера ахвяры ў чалавечнасць агрэсара: яна перастае ўспрымаць агрэсара як пагрозу і часта нават падзяляе яго каштоўнасці [3].

Зноскі